Меладрама ў Беларусі

Меладрама ў Беларусі - працэс развіцця жанру меладрамы ў беларускім мастацтве.

У тэатры правіць

У Беларусі меладрама ўзнікла ў пачатку 20 стагоддзя падчас адраджэння беларускага прафесійнага тэатра. Развівалася праз увядзенне асобных складнікаў меладрамы. Творцы абіралі даходлівы для гледачоў выгляд, найбольш просты і адчынены спосаб уздзеяння на пачуцці. Беларуская меладрама мае дэмакратычную накіраванасць, грамадскую напоўненасць і значнасць. Пакінула значны адбітак на драматургіі Каруся КаганцаУ нашым шчасці няшчасце схавана» і «Сын Даніла»), Максіма Гарэцкага («Атрута»), Канстанцыі БуйлоСягонняшнія і даўнейшыя»), Леапольда РодзевічаБлуднікі» і «Пакрыўджаныя»), Уладзіслава ГалубкаАпошняе спатканне», «Бязвінная кроў», «Праменьчык шчасця», «Ганка» і «Пан Сурынта»), Міхася ЧаротаНа Купалле») і Васіля ГарбацэвічаЧырвоныя кветкі Беларусі»). З 2-ой паловы 1920-х гг. развіццё жанру запаволілася. Асобныя прыёмы і складнікі выкарысталі ў сваіх п’есах Кандрат КрапіваЛюдзі і д'яблы» і «На вастрыі»), Пятро ВасілеўскіДзіўны дом»), Іван ШамякінІ змоўклі птушкі») і Анатоль ДзялендзікГрэшная любоў»)[1].

У кінематографе правіць

У беларускім кіно развілася ў сямейна-побытавы любоўны фільм: Уладзімір Корш-Саблін «Маё каханне» (1940), Восіп Шульман «Зялёныя агні» (1956) і «Шчасце трэба берагчы» (1958), Сяргей Сплашноў «Нашы суседзі» (1957) і «Каханнем трэба даражыць» (1960), Зміцер Зайцаў «Кветкі правінцыі» (1995). меладраматычныя рысы мае шэраг гістарычных фільмаў: Уладзімір Гардзін «Кастусь Каліноўскі» (1928), Корш-Саблін «Чырвонае лісце» (1958) і Мікалай Фігуроўскі «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1959), таксама тэлесерыялы «Раман імператара» Дыямары Ніжнікоўскай (1994) і «Пракляты ўтульны дом» Уладзіміра Арлова (1999)[1].

Зноскі

  1. а б Анатоль Сабалеўскі, Вольга Нячай. Меладрама // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 269-270. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9.