Меланома — злаякасная пухліна меланаўтваральнай тканкі, што дае лімфагенныя, гематагенныя метастазы. клеткі пухліны і навакольныя тканкі ўтрымліваюць меланін, але і нам вядомыя беспігментавыя меланомы. Развіваецца ў скуры, пігментавай абалонцы вока, мазгавых абалонках, мазгавой субстанцыі наднырачнікаў, зрэдку ў слізістай. У палове выпадкаў развіваецца з радзімак[1]. Утварэнне пухліны папярэджваецца выдаленнем радзімак у траўманебяспечных месцах. Спрыяльнымі чыннікамі з’яўляюцца націранне радзімак, сонечныя апёкі і паходы ў салярый[2].

Меланома
МКХ-10 C43.43.
МКХ-9 172172
МКЗ-А 8720/3
OMIM 155600
DiseasesDB 7947
MedlinePlus 000850
eMedicine derm/257 
MeSH D008545
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле формы мы вылучаем 2 тыпы меланомаў:

  1. якая распаўсюджваецца па паверхні (карычневая пляма з ружовымі і чорнымі ўкрапваннямі),
  2. вузлавая (сіне-чорны вузел).

Вузлы багатыя сасудамі, мяккія, нераўнамернай афарбоўкі.

Клеткі: зорчатыя, верацёнападобныя, вычварныя, паліморфныя. Меланацыты могуць групавацца ў клетачныя жмуткі, якія ідуць уздоўж сасудаў. Калі клеткі пухліны распадаюцца, у навакольных тканках назіраюцца адкладанні пігменту, ён трапляе ў кроў, пераходзіць у мачу і праз нейкі час пасля забору мачы на аналіз надае ім цёмнае адценне. Меланацыты — клеткі нейрагеннага паходжання, якія напрацоўваюць меланін (бура-чорны пігмент), яны ёсць субстратам для развіцця злаякасных пухлін, названых меланома, або меланабластома. Пігментавы невус нельга прылічаць да сапраўдных пухлін, бо ён, як высветлілася, з’яўляецца заганай у развіцці.

Міжнародная сістэма дыягностыкі меланомы ABCD правіць

  • асіметрыя (asymmetry) — меланома не сіметрычная па восях, адна палова новаўтварэння не падобна да другой.
  • няроўныя межы (border irregularity) — зубчастыя абрысы. Межы могуць быць выцягнуты ў выглядзе несапраўднай ножкі (звычайная радзімая пляма практычна заўсёды мае роўныя, гладкія краі).
  • каляровыя змены (colour variegation) — каляровыя варыяцыі ад чорнага да белага. Чорны колер сведчыць пра назапашванне пігмента меланіну ў верхніх пластах скуры, чорны з сінім — пігмент назапасіўся ў сярэднім пласце скуры. Пачырваненне і лушчэнне паверхні — пра запаленне.
  • дыяметр (diameter) — дыяметр мераюць па даўжэйшай восі, вельмі рэдка трапляюцца меланомы дыяметрам меншым за 6 мм, звычайна іх дыяметр большы за 10 мм.

Зноскі

  1. Надзея Нікалаева. Як не праміргаць меланому // Краіна здароўя. — 24 лістапада 2010. — № 61 (230). — С. 3.(недаступная спасылка)
  2. Святлана Барысенка. Траўмуецца радзімка? Тэрмінова выдаляйце // Краіна здароўя. — 16 снежня 2010. — № 67 (234). — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць