Мелвіл (востраў, Аўстралія)
Ме́лвіл (англ.: Melville Island) — востраў на ўсходзе Тыморскага мора, належыць Паўночнай тэрыторыі Аўстраліі.
Мелвіл | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 5 786 км² |
Насельніцтва | 500 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,09 чал./км² |
Размяшчэнне | |
11°30′ пд. ш. 130°56′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Астравы Ціві |
Краіна | |
Рэгіён | Паўночная тэрыторыя |
![]() |
Знаходзіцца на захад ад Кобургу на паўвостраве Арнем-Ленд і на поўнач ад Дарвіна. Насельніцтва каля 500 чалавек.
Па плошчы (5786 км²) востраў з'яўляецца другім у Аўстралійскім Саюзе, пасля Тасманіі. Максімальная вышыня над узроўнем мора складае 258 м. Востраў пакрыты змяшанымі, лістападна-вечназялёнымі лясамі. Клімат трапічны, мусонны.
Літаратура Правіць
- Мелвіл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 271. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі Правіць
- Савет Зямлі Ціві Архівавана 30 снежня 2006.
- Мастацтва Ціві
- Турызм на востраве Архівавана 8 ліпеня 2008.