Мельхіёр Ксавер’евіч Валадковіч

(Пасля перасылкі з Мельхіёр Валадковіч)

Мельхіёр Ксавер’евіч Валадковіч (Валадкевіч; 1784 — ?) — дзяржаўны дзеяч.

Мельхіёр Ксавер’евіч Валадковіч
Herb Radwan.svg
Радван
маршалак шляхты Вілейскага павета[d]
2 жніўня 1814 — 1835
Нараджэнне 1784
Род Валадковічы
Бацька Францішак-Ксаверый Валадковіч[d]
Маці Тэрэза з Пшаздзецкіх[d]
Жонка Тэрэза з Ваньковічаў[d]
Адукацыя
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван». Нарадзіўся ў сям’і Францішка-Ксаверыя Валадковіча (?-1786), суддзі Мінскага гродскага суда, і графіні Тэрэзы з Пшаздзецкіх, дачкі Юзафа, старасты грабоўскага. Маці ў другім шлюбе з Вінцэнтам Валадковічам.

У 1798 скончыў Віленскае вучылішча і паступіў у Віленскі ўніверсітэт, які скончыў 12 ліпеня 1802 г. З 22 жніўня 1802 па 19 жніўня 1808 года дэпутат Мінскага дваранскага сходу. У 1808 г. падараваў Мінскай гімназіі сваю бібліятэку. З 19 жніўня 1808 па 28 жніўня 1811 года Дваранскі камісар па нагляду за будаўніцтвам шляхоў зносінаў. З 1811 — галоўны наглядальнік вучылішчаў Вілейскага павета. Пад час вайны 1812 г. (з 05.08) быў прэфектам падпрэфектуры Мінскага дыстрыкта (пав.). З 2 жніўня 1814 г. — маршалак вілейскі. З 10 лістапада 1832 года зноў выбраны вілейскім маршалкам. У 1835 г. — ганаровы наглядальнік вучылішчаў Вілейскага павета. Меў маёнтак Новы Двор у Вілейскім павеце (497 муж. душ). Актыўна працаваў у прысутнасці для ваенных павіннасцяў. Прашэнне Валадковіч ад 25 студзеня 1835 г. аб звальненні з пасады галоўнага назіральніка вучылішчаў Вілейскага павета было задаволена Міністэрствам народнай асветы 1 мая 1835 г.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнамі Св. Ганны (20.04.1817, відаць, не атрымаў), Св. Уладзіміра 4-й ст. (21.11.1822), Св. Іаана Іерусалімскага.

ЛітаратураПравіць