Мельхіёр Гедройц
Мальхер Матушавіч (Мельхіёр) Гедройц (~1536 — 6 красавіка 1609, Ворні, цяпер Варняй у Літве) — вялікалітоўскі магнат і рэлігійны дзеяч, біскуп жамойцкі, апякун літоўскага пісьменства.
Мельхіёр Гедройц | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Melchior Giedroyć | |||||||
|
|||||||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Юрый Пяткевіч | ||||||
Пераемнік | Мікалай Пац | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне | каля 1536[1] | ||||||
Смерць |
6 красавіка 1609[2] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Гедройцы[3] | ||||||
Бацька | Матэвуш Гедройц[3] | ||||||
Маці | Ганна з Крошынскіх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з літоўскага княжацкага роду Гедройцаў, які ў XVI стагоддзі ўжо не меў значнай палітычнай ролі ў дзяржаве. Бацька Мельхіёра, Мацей Гедройц, служыў пры двары каралевы Боны, з яе пратэкцыі быў намеснікам у Кернаве і Майшаголе, пазней маршалкам гаспадарскім. Маці — княгіня Ганна з Крошынскіх. Вучыўся ў Кёнігсбергскім, Вітэнбергскім, Цюбінгенскім, Лейпцыгскім універсітэтах, навуковай ступені не атрымаў.
Невядома, ці быў Мельхіёр Гедройц пратэстантам, але ўжо ў 1570-я гады напэўна быў каталіком, а ў 1571 годзе стаў святаром. Апекаваны віленскім біскупам Валерыянам Пратасевічам, у 1572 годзе атрымаў ад яго прызначэнне кусташам капітула. Пасля смерці жамойцкага біскупа Юрыя Пяткевіча (ліпень 1574 года) удзельнікі віленскай канвакацыі прапанавалі на яго месца М. Гедройца. Быў рукапаложаны ў сан жамойцкага біскупа 22 красавіка 1576 года ў Вільні, пры прызначэнні адзначаліся яго вялікія веды ў галіне кананічнага права і тэалогіі.
Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Вялікага Княства Літоўскага. Як сенатар вызначыўся на сеймах, неаднакроць узначальваў камісіі па ўстанаўленні дзяржаўных межаў і міру з Масквой. М. Гедройц таксама працаваў у скарбовым трыбунале, рэвізаваў гаспадарскую маёмасць. У гістарыяграфіі ацэньваецца як «літоўскі сепаратыст» (Станіслаў Хербст), «літоўскі патрыёт» (З. Івінскіс), адной з важнейшых мэтаў лічыў захаванне дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі.
Быў адным з самых актыўных біскупаў — прыхільнікаў контррэфармацыі, «другім хрысціцелем Жамойці». Згодна з пастанаўленнямі Трыдэнцкага сабору, шмат зрабіў для рэформаў у каталіцкім касцёле, спрыяў падрыхтоўцы літоўскамоўных святароў, выданню літоўскіх тэкстаў. За яго біскупствам, у 1603 годзе ў Жамойці быў заснаваны першы бернардынскі кляштар. Падараваў уласную бібліятэку (~100 кніг) езуіцкаму калегіуму ў Крожах. Часта наведваў парафіі, прапаведваў па-літоўску, сам слухаў споведзі вернікаў.
Пахаваны ў кафедральным саборы ў Ворнях.
Культурная дзейнасць
правіцьДля культурнай дзейнасці біскупа ў Жамойці характэрная, паводле З. Івінскіса, літоўская накіраванасць. Сваім коштам выдаў «Пастылу» (1599) Мікалая Даўкшы — першую літоўскую кнігу надрукаваную ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама пераклад Катехізіса езуіта Лядэсмы («Катэхізіс, або навука, неабходная кожнаму хрысціяніну», 1595). Апекаваў Мацею Стрыйкоўскаму.
Адзіны вядомы твор аўтарства М. Гедройца — «Элегія на смерць Кацярыны Валовіч» (Elegia in mortem Catharinae Wolowicz, Regiomonti, 1561), праз змест твору бачна добрае веданне аўтарам антычнай і хрысціянскай літаратуры.
Зноскі
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895.
- ↑ Merkelis Giedraitis // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 74.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Гедройцы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 521. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Ivinskis Z. Merkelis Giedraitis arba Lietuva dviejų amžių sąvartoje // Rinktiniai raštai, T. 4. — Roma, 1987;
- Jonas Boruta, Didysis Žemaičių ganytojas Merkelis Giedraitis, in: Mikalojaus Daukšos «Katekizmui» — 400. — Klaipėda, 1995, p. 15-23;
- Rabikauskas P. Krikščioniškoji Lietuva. Vilnius, 2002, p. 157—159;
- Ulčinaitė E., Merkelis Giedraitis — vyskupas, mecenatas, poetas // Naujasis židinys, 1999, Nr. 9/10, p. 444—453.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мельхіёр Гедройц