Мельхіёр Станіслаў Савіцкі

(пам. 1668) ваявода берасцейскі

Мельхіёр Станіслаў Саві́цкі герба «Халева»[1] (? — 4 студзеня 1668, Берасце) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян берасцейскі (1652—1666), ваявода берасцейскі (1666—1668), навуковец і паэт.

Мельхіёр Станіслаў Савіцкі
Melchior Stanisław Sawicki
Герб «Халева»
Герб «Халева»
13-ы Кашталян берасцейскі
1652 — 1666
Папярэднік Аляксандр Копаць
Пераемнік Крыштаф Пякарскі
16-ы Ваявода берасцейскі
1666 — 1668
Папярэднік Якуб Тэадор Кунцэвіч
Пераемнік Крыштаф Пякарскі
Смерць 4 студзеня 1668(1668-01-04) ці не раней за 27 снежня 1667 і не пазней за 4 студзеня 1668
Род Савіцкія герба «Халева»
Бацька Альбрэхт Савіцкі
Маці Катарына
Жонка Ганна Пякарская
Дзеці Антоні Савіцкі, Караль Пётр Савіцкі, Дамінік Казімір Савіцкі, Крыштаф Марцін Савіцкі, Катарына Шуйская, Эмерцыяна Савіцкая
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Быў сынам Альбрэхта і Катарыны. Бацька, сын старосты мельніцкі, пераехаў з Падляшша на Жамойць. Мельхіёр Станіслаў атрымаў грунтоўную адукацыю ў Віленскай акадэміі і званне доктара багаслоўя.

У 1648 годзе браў удзел у элекцыйным сойме ад Жамойцкага княства[2]. Галасаваў за Яна Казіміра Вазу, абранага каралём. Стаў каралеўскім сакратаром. У 1652—1666 гадах паслядоўна быў лоўчым мельніцкім, старостам гарадзенскім і кашталянам берасцейскім.

У 1655 годзе бараніў Берасцейскі замак ад маскоўскіх войскаў пад камандаваннем Урусава і Баратынскага[3].

У часе Шведскага патопу бараніў Берасце да 1657 года, пакуль да горада не прыйшлі аб’яднаныя шведска-сяміградскія Караля Густава і Дзьёрдзя Ракацы. Аблога трывала з 7 да 23 мая.

У 1662 годзе прызначаны камісарам па ацэнцы ўрону, выкліканага ваеннымі дзеяннямі ў Вялікім Княстве Літоўскім. З 1666 года ваявода берасцейскі. Забіты ў часе сойміка ваяводства[1].

  • Cienie żałobne po jasnych promieniach (вершы; Вільня, 1640)
  • Primitiae honorum B. Josephato Kuncewicz Archiep. Poloc. (Вільня, 1643)
  • Żałoba białych lilij Tryzniańskich (Вільня, 1643)

Сям’я

правіць

Жонка — Ганна, дачка Крыштафа Пякарскага.

Дзеці:

Зноскі

  1. а б Kasper Niesiecki. Herbarz polski Kaspra Niesieckiego S.J. powiększony dodatkami z późniejszych autorów, rękopisów, dowodów urzędowych i wydany. — Lipsk: Jan Nepomucen Bobrowicz, Breitkopf & Härtel, 1841. — С. 286.
  2. Svffragia Woiewodztw, y Ziem Koronnych, y Wielk. Xięstwa Litewskiego. Zgodnie na Naiaśnieyszego Iana Kazimierza Obranego Krola Polskiego […]. Dane, między Warszawą, a Wolą, Dnia 17. Listopada, Roku 1648, [b.n.s].
  3. Jacek Płosiński. Wyprawa kniazia Semena Urusowa na Brześć (listopad-grudzień 1655 r.) // Mazowieckie Studia Humanistyczne. — 2003. — В. 9. — Т. 1—2. — С. 5—31. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць