Мелён (фр.: Melun) — галоўны горад французскага дэпартамента Сена і Марна, ля паўночнай ускраіны леса Фантэнбло, за 45 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа. Насельніцтва — 37 500 жыхароў (2004).

Горад
Мелён
фр.: Melun
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 8,04 км²[3]
Вышыня цэнтра
54 м, 37 м[4], 102 м[4] і 64 м[5]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 43 685 чал. (1 студзеня 2022)[7]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
77000[8]
Афіцыйны сайт
Мелён на карце Францыі
Мелён (Францыя)
Мелён

Падобна сталіцы Францыі, Мелён раскінуўся на абодвух берагах Сены, тады як востраў Сент-Эцьен пасярод ракі адведзены пад старажытнае прыёрства і раманскі сабор Нотр-Дам. Ён быў збудаваны Робертам II у 1016—1031 гадах, грунтоўна абноўлены ў XVI стагоддзі, а цяперашні від набыў падчас аднаўленчых прац XIX стагоддзя. Адтуль паходзіць Меленскі дыптых Жана Фуке.

У Сярэднявечча Мелён, вядомы яшчэ рымлянам як Melodunum, служыў упадабанай рэзідэнцыяй Капетынгаў. Вялікая частка горада была разбурана падчас Другой сусветнай вайны.

У наваколлях горада захаваўся адзін з лепшых узораў французскага барока — палац Ва-ле-Віконт.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 9 мая 2025.
  2. а б Ministry of the Interior French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
  3. а б база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  4. а б в г база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière, 2015.
  5. а б https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
  6. Sandre
  7. Populations légales 2022INSEE, 2024.
  8. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.

Спасылкі

правіць