Менахем Фішман
Менахем Фішман (іўр.: פישמן מנחם) — магілёўскі майстар партрэтнай і архітэктурнай фатаграфіі, фотамастак, уладальнік уласнага фотаатэлье ў Магілёве, у доме Мееровіча па вуліцы Вялікай Садовай. Быў адным з піянераў беларускай мастацкай фатаграфіі. Яго творчасць — частка культурнай спадчыны Беларусі[1].
Менахем Фiшман | |
---|---|
іўр.: פישמן מנחם | |
Імя пры нараджэнні | іўр.: פישמן מנחם |
Род дзейнасці | фатограф |
Дата смерці | невядома |
Месца смерці | невядома |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
«За працу ў мастацтве» (1902) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіць- У 1903 годзе ў Магілёве Менахем Фішман атрымаў ад губернскага кіраўніцтва ўзнагароды «За працу i поспех» і «За працавітасць і мастацтва».
- У 1906 годзе на фотавыстаўцы ў Вене здымкі Фішмана атрымалі Залаты медаль.
- У 1907 годзе ў Парыжы Фішман заваяваў Гран-Пры і быў узнагароджаны Залатым медалём.
Гэтыя ўзнагароды знайшлі свае адлюстраванне ў літаграфіі на адваротным баку фотаздымкаў, якія друкаваў Фішман у сваім атэлье.
- У кнізе «Увесь Магілёў на Дняпры», выдадзенай у 1912 годзе, пра фотаатэлье Менахема Фішмана на Вялікай Садовай вуліцы напісана:
«Да паслуг гэтай фатаграфіі звяртаюцца ўсе казённыя і грамадскія ўстановы, якія маюць на ўвазе групавыя здымкі не лубачнага, а строга мастацкага характару, фірма ідзе за ўсімі навінкамі ў галіне фатаграфіі, зараз жа, прымаючы гэта ў сваіх працах, а зойдучы ў прыёмную залу фатаграфіі ці ў галерэю, абстаўленую па апошнім слове са ўсёй раскошай, мажлівай, вядома, для правінцыйнай фатаграфіі, наведвальнік пранікаецца запэўненнем у бездакорным выкананні замовы»
[2].
Творчая спадчына
правіць- У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі захоўваюцца арыгіналы фатаграфій Фішмана, якія адлюстроўваюць святкаванне 200-годдзя бітвы пры Лясной, якое ўрачыста адбылося ў 1908 годзе. Гэты цыкл фота быў выдадзены ў «Памятнай кніжцы Магілёўскай губерні на 1909 год»[1].
-
Дарэвалюцыйная паштоўка з відам на будынак вакзала Магілёва. Выданне магазіна І. і Р. ШыкЪ. Фота Менахема Фішмана. Да 1917 года.
- Таксама фатаграфіі Фішмана захоўваюцца ў зборы Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея і ў шматлікіх прыватных калекцыях.
Галерэя партрэаў
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Фотографы земли Белорусской, 1850–1918 / А. М. Величко. – Минск, 2018.
Спасылкі
правіць- Магілёўскі краязнаўчы музей імя Раманава. Фатаграфіі. Архівавана 3 студзеня 2023.
- Информационный портал MASHEKA.by. История Могилева: фотографии и фотографы