Менела́й (стар.-грэч.: Μενέλᾱος, дар. Μενέλᾱς, іан.-ат. Μενέλεως) — легендарны герой гамераўскага эпасу «Іліяда», муж Алены. Названы светлавалосым (IV, 183)[9]. Менелай быў сынам Атрэя (паводле версіі, Плісфена) і Аэропы, малодшым братам Агамемнана.

Менелай
стар.-грэч.: Μενέλαος
«Менелай з целам Патрокла» (лоджыя Ланцы, I ст. н.э.)
«Менелай з целам Патрокла» (лоджыя Ланцы, I ст. н.э.)
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Пол мужчынскі пол[4]
Бацька Атрэй[1][5]
Маці Aerope[d]
Браты і сёстры Агамемнан[1][2][…] і Anaxibia[d]
Жонка Алена Цудоўная[1][3]
Дзеці Hermione[d][6][7], Xenodamus[d], Nicostratus[d], Megapenthes[d], Pleisthenes[d], Morraphius[d], Aethiolas[d][8], Corythus[d] і Thronius[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выгнаныя Фіестам Менелай і Агамемнан беглі з Мікен у Спарту, да Тындарэя, з дачкой якога, Аленай, ажаніўся Менелай[10], атрымаўшы ў спадчыну прастол цесця. У іх нарадзілася дачка Герміёна.[11] Падчас выкрадання Алены Менелай наведваў Крыт[12].

Траянская вайна

правіць

Калі Парыс выкраў Алену, Менелай з Адысеем адправіліся ў Іліён (Трою) і патрабавалі выдачы выкрадзенай жонкі, але беспаспяхова.

Вярнуўшыся дамоў, Менелай з дапамогай Агамемнана сабраў саюзнікаў на іліёнскі паход, прычым сам выставіў 60 караблёў[13], набраўшы воінаў у Лакедэмоне, Аміклах і іншых гарадах. Сабраўшы войска, ён пасадзіў платан каля гары Кафій у Аркадыі[14]. Паводле «Іліяды», забіў 7 названых па імі траянцаў. Усяго забіў 8 воінаў[15]. Забіў Еўфорба[16], шчыт, які ён адняў у Еўфорба, ён пазней перадаў у храм Гэры каля Мікен[17].

Перад Іліёнам Менелай з дапамогай Гэры і Афіны праявіў сябе доблесным воінам і разумным саветнікам. Калі Парыс абвясціў выклік на адзінаборства, Менелай з радасцю пагадзіўся і так разлютавана кінуўся на праціўніка, што апошні спалохаўся і стаў адыходзіць. Гектар засароміў Парыса, і адзінаборства адбылося: Менелай схапіў Парыса за шлем і пацягнуў яго да ахейскіх дружын, але Афрадыта выратавала свайго ўлюбёнца. Пераможцы сталі патрабаваць выдачы Алены і вывезеных з ёй скарбаў, але Пандар, які выступіў з радоў траянцаў, параніў Менелая і тым самым, адхіліў магчымасць перамір'я. Пазней Менелай выклікаецца на адзінаборства з Гектарам, але па просьбе сяброў пакідае гэты небяспечны план; менавіта так Антылох утрымаў яго ад спаборніцтва з Энеем. Калі Патрокл паў, Менелай быў сярод тых, хто абараняў цела забітага героя. У пахавальных гульнях па Патрокле перамог у кіданні дзіды[18]. У гульнях па Ахілесе перамог у гонках калясніц[19].

Калі быў пабудаваны драўляны конь, Менелай разам[20] з іншымі быў уведзены ў горад Трою і быў адным з першых, хто завязаў рашучую бойку на вуліцах Троі, што прывяла да падзення апошняй. Намаляваны на карціне Палігната ў Дэльфах сярод удзельнікаў узяцця Троі з цмокам на шчыце[21].

Вяртанне ў Грэцыю

правіць

Пасля ўзяцця Троі Афіна выклікала сварку паміж Агамемнанам і Менелаем[22]. На шляху дадому патрапіў у буру, прычаліў да мыса Сунія, затым на Крыт, вандраваў па Лівіі, Фінікіі, Кіпру і толькі з 5 суднамі прыбыў у Егіпет[23]. Правандраваўшы 8 гадоў па Усходзе, ён быў затрыманы на некаторы час на востраве Фарас і галадаў, пакуль, па парадзе Ідафеі, яе бацька Пратэй не дапамог яму адплысці на радзіму. Апавяданні пра знаходжанне Менелая ў Лівіі звязваць з кірэнскай каланізацыяй[24]. Імя Менелая насіла гавань у Арданіды (Кірэнаіка)[25]. Паводле іншай версіі, Менелай у Егіпце ажаніўся з царскай дачкой, з яго слоў егіпцяне запісалі на стэлах гісторыю Траянскай вайны[26].

Вернучыся на радзіму, ён жыў з Аленай у Лакедэмоне, а пасля смерці быў перанесены ў Элізіум. Тэлемах наведвае ў Спарце Менелая і Алену[27]. Гера зрабіла яго несмяротным, і ён прыбыў на Элісійскія палі з Аленай. Яго дом паказвалі ў Спарце[28]. Магілы Менелая і Алены паказвалі ў Ферапне, дзе было яго свяцілішча і ў гонар праходзілі яго гульні[29]. У стаўленні да Агамемнана ён лічыў сябе падпарадкаваным, ва ўсім прызнаючы яго вярхоўную ўладу.

Дзеючая асоба ў трагедыях Сафокла «Эант», Еўрыпіда «Іфігенія ў Аўлідзе», «Траянкі», «Алена», «Арэст», «Андрамаха», камедыі Алексіда «Менелай». Сярод спартанцаў імя Менелай не сустракаецца[30].

Зноскі

  1. а б в Любкер Ф. Menelaus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 855–856.
  2. Любкер Ф. Agamemnon // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 43.
  3. Любкер Ф. Helena // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 597.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #1019103213 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 ліпеня 2024.
  5. Менелай // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIX. — С. 87.
  6. Гермиона // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 539.
  7. Любкер Ф. Hermione // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 617.
  8. Knaack G. Aithiolas // Kategorie:RE:Band I,1 — 1893. Праверана 28 снежня 2023.
  9. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.138-139, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.379-380
  10. Гігін. Міфы 81
  11. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 2, 2 далей
  12. Цец. До Гомера 99-101 // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.156
  13. Гамер. Іліяда II 587; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 12; Гігін. Міфы 97
  14. Паўсаній. Апісанне Элады VIII 23, 4
  15. Гігін. Міфы 114
  16. Гігін. Міфы 112
  17. Авідзій. Метамарфозы XV 164; Паўсаній. Апісанне Элады II 17, 3, гл. кам.: і ў іншых храмах
  18. Гігін. Міфы 273
  19. Квінт Смірнскі. Пасля Гамера IV 610—615
  20. Гігін. Міфы 108; Квінт Смірнскі. Пасля Гамера XII 338; Трыфіядор. Узяцце Іліёна 163; Вергілій. Энеіда II 264
  21. Паўсаній. Апісанне Элады X 26, 3
  22. Гегій Трэзенскі. Вяртанні, сінопсіс
  23. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VI 1; VI 29
  24. Malkin I. Myth and territory in the Spartan Mediterranean. Cambridge UP. 2003. P.56
  25. Герадот. Гісторыя IV 169; Страбон. Геаграфія I 2, 32 (стар.40)
  26. Дыян. Траянская гаворка 38, 135
  27. Гамер. Адысея IV
  28. Паўсаній. Апісанне Элады III 14, 6
  29. Паўсаній. Апісанне Элады III 19, 9
  30. Malkin I. Myth and territory in the Spartan Mediterranean. Cambridge UP. 2003. P.46
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).

Спасылкі

правіць