Мерашын
Мерашын (англ.: Merasheen) — востраў каля паўднёва-усходняга ўзбярэжжа Ньюфаўндленда, частка канадскай правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор. Плошча — каля 126 км². У нашы дні ненаселены.
Мерашын | |
---|---|
англ. Merasheen | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 126 км² |
Размяшчэнне | |
47°26′10″ пн. ш. 54°15′50″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Правінцыя | Ньюфаўндленд і Лабрадор |
Мерашын месціцца ў заліве Пласентыя за 125 км на паўднёвы захад ад Сент-Джонса. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 34,5 км. Найбольшая шырыня на поўдні складае 7,1 км. Сфарміраваны вулканічнымі туфамі і сланцамі. На ўзбярэжжы і на поўначы сустракаюцца забалочаныя нізіны. Клімат мяккі акіянічны. Значная частка вострава пакрыта мяшаным лесам.
У XVII ст. востраў наведвалі французскія здабытчыкі цюленяў. Лічыцца, што сучасная назва — трансфармацыя французскага пазначэння месца здабычы (фр.: Mer aux Chiens). У канцы XVIII — сярэдзіне XIX ст. быў населены выхадцамі з Вялікабрытаніі. У 1961 г. тут жыў 291 чалавек. Асноўнымі заняткамі былі рыбалоўства і праца на рыбаперапрацоўчым заводзе. У выніку праграмы цэнтралізацыі населеных пунктаў урад Ньюфаўндленда і Лабрадора перасяліў мясцовых жыхароў на востраў Ньюфаўндленд.