Меркантылізм (італ.: mercante — гандляр, купец) — эканамічная думка (альбо дакладней эканамічныя думкі), якая панавала ў Еўропе паміж XV і XVII стагоддзямі, арыентаваная на актыўнае ўмяшанне дзяржавы ў гаспадарчую дзейнасць. Найбуйныя прадстаўнікі кірунку: Т. Ман, А. дэ Манкрэцьен, У. Стафард (15541612). Тэрмін быў прапанаваны А. Смітам, які крытыкаваў працы меркантылістаў. У марксісцкай інтэрпрэтацыі выяўляў інтарэсы буйных гандлёвых манаполій.

Асноўныя ідэі правіць

  • неабходнасць падтрымання актыўнага гандлёвага балансу дзяржавы (перавышэнні экспарту над імпартам);
  • прызнанне карысці прыцягнення ў краіну золата і іншых каштоўных металаў з мэтай падвышэння яе дабрабыту;
  • грошы — стымул гандлю, паколькі лічыцца, што павелічэнне масы грошай павялічвае аб'ём таварнай масы;
  • прывітаецца пратэкцыянізм, накіраваны на імпартаванне сыравіны і паўфабрыкатаў і экспартаванне гатовай прадукцыі;
  • абмежаванне на імпарт прадметаў раскошы, бо гэта вядзе да ўцечкі золата з дзяржавы.

Крытыка правіць

Меркантылізм шмат у чым зыходзіць з уяўленняў даіндустрыяльнага перыяду: мяркуецца абмежаванасць індывідуальных запатрабаванняў, неэластычнасць попыту, эканоміка ўяўляецца ў рамках гульні з нулявой сумай (выйгрыш аднаго роўны пройгрышу іншага ўдзельніка).

Дабрабыт краіны складаецца не толькі ў запасах каштоўных металаў, а таксама ў велічыні асноўнага капіталу і ўзроўні спажывання (Адам Сміт).

Ва ўмовах актыўнага гандлёвага балансу раўнавага паміж экспартам і імпартам будзе ўсталёўвацца за рахунак змены коштаў у гандлёвых краінах (прыток золата прывядзе да росту коштаў).

Абарона ад крытыкі правіць

Палітыка меркантылізму можа быць карысная для дасягнення аўтаркіі і ўзмацнення дзяржавы ў параўнанні з суседнімі краінамі.

Дзяржаве і міжнародным кампаніям неабходна падтрымліваць вызначаны ўзровень ліквіднасці для паспяховага вядзення вонкавага гандлю, асабліва ва ўмовах неразвітасці грашовага рынку.

Па Кейнсу, прыток золата робіць грошы больш таннымі і забяспечвае нізкія працэнтныя стаўкі. Гэта ў сваю чаргу павялічвае інвестыцыі і падтрымлівае занятасць.

Гісторыя правіць

Зараджэнне правіць

Лічыцца, што менавіта меркантылізм ёсць пачаткам капіталізму (асабліва ў Заходняй Еўропе). Ён уяўляе сабой эканамічную палітыку, заснаваную на моцным дзяржаўным рэгуляванні і некаторых элементах пратэкцыянізму. Адзіным багаццем краіны лічыцца яе рэзерв золата і іншых каштоўных металаў. Дзяржава павінна не толькі яго зберагчы, але таксама пабольшыць з дапамогай, напрыклад, экспарту. Імпарту жа не павінна быць, каб золата не ўцякло за мяжу. Такім чынам адзіным забароненым экспартам і адзіным дазволеным імпартам былі каштоўныя металы і сыравіна. Краіна імпартавала сыравіну, а індустрыя з яе рабіла рэчы і экспартавала іх. Але меркантылізм не адпавядае ані капіталізму (таму што інвестыцыі амаль поўнасцю залежалі ад займаў у каралеўскім, а не прыватным фондзе), ані пратэкцыянізму (поўнае самазабеспячэнне таварам дзякуючы забароне як імпарту, так і экспарту), таму што толькі імпарт быў амаль забароненым.

 

Эканамічныя крызісы і войны неаднойчы былі адначасова прычынай і вынікам меркантылізму. Канфліктуальная логіка гэта думкі: «адныя зарабляюць тое, што іншыя губляюць» (гаворка, канешна, ідзе пра золата) падштурхоўвала да каланіялізму і да імперыялізму (шукаючы доступу да сыравіны і рынку збыту), а таксама войн паміж гандлёвымі дзяржавамі (напрыклад, напалеонаўскія войны). Калоніі мелі абавязак вырабляць толькі сыравіну і збываць яе толькі краіне-каланізатару. Абурэнне жыхароў прывяло, напрыклад, да вайны за незалежнасць ЗША. Потым пратэкцыянізм выкарыстоўваўся дзеля адбудовы эканомікі. Не тайна, што дзяржава аддавала велізарныя грошы на ўзбраенне і на будаўніцтва гандлёвага і ваеннага флоту. Лібералы пазней раскрытыкуюць гэтыя расходы.

 

Меркантылізм асабліва развіваўся ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе, дзе рэлігія дазваляла прагу і здабычу цяжкай працай матэрыяльнага багацця, дзе індустрыя дзякуючы дзяржаўнаму фінансаванню мела магчымасць стаць на ногі і экспартаваць. Амаральнасць, індустрыялізм (і адыход сельскай гаспадаркі на другі план) і занадта вялікае дзяржаўнае ўмяшанне ў эканоміку не задавальнялі супраціўнікаў меркантылізму. Паводле Адама Сміта (англ.: Adam Smith)[1], золата — толькі жоўты метал, які мае каштоўнасць толькі дзякуючы сваёй рэдкасці. У XVIII i XIX стст. Вялікабрытанія зменіць меркантылізм на «laissez-faire» (што адпавядае свабоднаму гандлю).

Тлумачэнне з'яўлення меркантылізму правіць

У гэтыя феадальныя часы эканоміка трымаецца на сельскай гаспадарцы, багацце перадаецца па спадчыне, рэлігія дзеліць грамадства на розныя сацыяльныя катэгорыі. Але ў XVI ст. каштоўныя металы (залатыя манеты і г.д.) пачынаюць прыбываць з Амерыкі ў Еўропу, што спрыяе хуткаму развіццю абмену таварамі. Адносіны паміж людзьмі пачынаюць змяняцца ў параўнанні з Сярэднявеччам. Усё можна набыць, зямля прадаецца і купляецца, сяляне маюць прыватную маёмасць. Рэчы паўсядзённага ўжытку пачынаюць з'яўляцца на рынках. Раней жа кожны вырабляў амаль усё сам.

Меркантылізм (ад слова mercato — рынак) існаваў паміж дзвюма культурнымі плынямі, якімі былі Адраджэнне і Рэфармацыя. Падчас Адраджэння пачаўся сапраўдны навуковы прагрэс, з'яўляліся друкарні і распаўсюджваліся ідэі, павялічвалася вера ў чалавечыя магчымасці. Рэфармацыя і развіццё пратэстантызму мяняе рэлігійны погляд на эканоміку, які становіцца больш талерантным. Узбагачэнне на гандлёвай справе прызнаецца як знак збліжэння да Бога (праз цяжкую працу). Пратэстантызм падштурхоўвае людзей да працы дзеля ўзбагачэння і зберажэння (развіццё банкаўскай справы). Тэматыка ўзбагачэння нібыта той фундамент трымае на сабе меркантылізм і капіталізм пазней. Далучаецца таксама думка, паводле якой толькі магутная дзяржава зможа зберагчы парадак у грамадстве. Моц краіны залежыць ад заможнасці грамадзян. Такім чынам кіраўнік краіны павінен дбаць аб паляпшэнні жыцця і бізнесу свайго народу.

Неамеркантылізм правіць

Неамеркантылістычнымі ў сённяшнім кантэксце глабалізацыі звычайна называюць краіны, якія выкарыстоўваюць пратэкцыянізм дзеля забеспячэння канкурэнтнасці айчынных фірмаў і свайго эканамічнага росту. Умяшанне дзяржавы ў эканоміку асабліва вялікае падчас крызісаў (гл. крызіс у амерыканскай фінансавай сістэме). Нават калі сёння заможнасць краіны не так ужо і дужа залежыць ад яе рэзерваў каштоўных металаў, імпарт застаецца найвялікшым ворагам эканамічнага росту на думку большасці дзяржаў. Такім чынам сельская гаспадарка ў ЗША і ЕС атрымлівае дзяржаўныя датацыі дзеля ўтрымання яе канкурэнтнасці.[2] Мытныя бар'еры Захаду дужа абмяжоўваюць доступ прадуктаў сельскай вытворчасці краін Трэцяга Свету. У сваю чаргу, краіны, якія развіваюцца, лімітуюць колькасць імпарту заходніх прадуктаў з мэтай даць час развіцца сваёй асабістай гаспадарцы. Нават калі здаецца, што сусветныя арганізацыі змагаюцца супраць пратэкцыянізму, «нябачныя» бар'еры ўсё ж такі існуюць у краінах «свабоднае рыначнае эканомікі». Завышаныя нормы (санітарныя і бяспекі), велізарныя чэргі на мытні, пагадненні пра самаабмежаване экспарту з краінамі Трэцяга Свету, а таксама датацыі. Напрыклад, амерыканская армія набывае самалёты амаль толькі айчыннай вытворчасці і ў дадатак за завышаныя цэны. Авіякампанія Boeing такім чынам канкурыруе з еўрапейскім канкурэнтам Airbus не толькі па лічбе збытых самалётаў, але таксама па колькасці дзяржаўных датацыяў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць