Месроп Маштоц
Месроп Маштоц (арм.: Մեսրոպ Մաշտոց; каля 362, с. Хацэкац[3], правінцыя Тарон, каля возера Ван Арменія — 17 лютага 440) — вучоны, асветнік, місіянер, перакладчык Бібліі, стваральнік армянскага алфавіту. Пачынальнік пісьменнасці, асветніцкага руху ў Арменіі.
Месроп Маштоц | |
Մեսրոպ Մաշտոց | |
![]() | |
Дата нараджэння | 361[1] ці 362[1][2] |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 440 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | багаслоў, перакладчык, мовазнавец, перакладчык Бібліі |
Навуковая сфера | мовазнаўства і Пераклад |
Вядомыя вучні | Маўсес Харэнацы, Карун, Езнік Кахбаці, Вардан Маміканян, Іаўсеп Ваяцдзорцы і інш. |
Вядомы як | Стваральнік армянскага алфавіту. |
![]() |
Змест
Біяграфічныя звесткіПравіць
Адукацыю атрымаў у мясцовых грэчаскамоўных школах. Валодаў некалькімі мовамі, у т.л. сірыйскай, персідскай, грэчаскай. Займаўся прапаведніцкай і перакладчыцкай дзейнасцю.
Прыняў манаства і прапаведаваў хрысціянства сярод армянаў-язычнікаў. Вывучыўшы гукавую сістэму армянскай мовы, склаў у 405-406 гг. армянскі алфавіт. Пераклаў са сваімі вучнямі частку Бібліі і яшчэ некаторыя філасофскія і рэлігійныя творы з сірыйскай на армянскую мову. Укараненне алфавіту спрыяла барацьбе за захаванне культурнай самастойнасці армянскага народа. Узнік асветніцкі рух, з'явілася багатая арыгінальная і перакладная літаратура. У 5 ст. многія з вучняў Маштоца сталі пісьменнікамі (Езнік, Карун, Егішэ, Харэнацы і інш.)
Аўтар кнігі хрысціянскіх павучанняў, духоўных песень ("шараканаў-пакаянняў", усяго каля 130)
Памёр у Эчміядзіне. Пахаваны ў Ашакане. Армянскай царквой прылічаны да ліку святых[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 4 верасня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119150514 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
ЛітаратураПравіць
- Казіян А. Месроп Маштоц // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
СпасылкіПравіць
- Месроп Маштоц (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Мень А. Библиологический словарь: В 3 т. — М.: Фонд имени Александра Меня. — 2002. (руск.)
- Великие люди Армении — Месроп Маштоц
Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэту зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |