Месут Озіль (ням.: Mesut Özil; нар. 15 кастрычніка 1988, Гельзенкірхен, Германія) — нямецкі футбаліст турэцкага паходжання, паўабаронца англійскага клуба «Арсенал» і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.

Футбол
Месут Озіль
Mesut Özil at Baku before 2019 UEFA Europe League Final.jpg
Агульная інфармацыя
Мянушка Нема (ням.: Nemo)
Чараўнік Краіны Оз (ням.: Mago de Öz)
Містар Асіст (ням.: Mr. Assist)
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1988(1988-10-15)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя атакуючы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Арсенал
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1995—1998 Сцяг Германіі Вестфалія 04
1998—1999 Сцяг Германіі Тэўтонія (Шальке-Норд)
1999—2000 Сцяг Германіі Фалке (Гельзенкірхен)
2000—2005 Сцяг Германіі Рот-Вайс (Эсэн)
2005—2006 Сцяг Германіі Шальке 04
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Сцяг Германіі Шальке 04 30 (0)
2008—2010 Сцяг Германіі Вердэр 71 (13)
2010—2013 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 105 (19)
2013— Сцяг Англіі Арсенал 142 (27)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Сцяг Германіі Германія (да 19) 11 (4)
2007—2009 Сцяг Германіі Германія (да 21) 16 (5)
2009— Сцяг Германіі Германія 92 (23)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза ПАР 2010
Золата Бразілія 2014
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2018
Commons-logo.svg Месут Озіль на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

«Шальке 04»Правіць

Месут пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Шальке 04», падпісаўшы свой ​​першы кантракт у 2005 годзе. Упершыню ў складзе «Шальке» ён выйшаў у матчах Кубка лігі супраць «Баера» і «Баварыі», у якіх замяніў асноўнага плэймэйкера каманды Лінкальна[4].

«Вердэр»Правіць

31 студзеня 2008 года падпісаў кантракт з клубам «Вердэр».

«Рэал Мадрыд»Правіць

17 жніўня 2010 года было абвешчана аб пераходзе Озіля ў іспанскі клуб «Рэал Мадрыд»[5]. 29 жніўня 2010 года Озіль дэбютаваў за «Рэал» у выязным матчы супраць «Мальёркі», выйшаўшы на замену на 59-й хвіліне замест Серхіа Каналеса, матч скончыўся з лікам 0:0. Свой першы гол за «Рэал» Месут забіў 3 кастрычніка 2010 года ў матчы супраць «Дэпартыва», які скончыўся з лікам 6:1.

«Арсенал»Правіць

2 верасня 2013 года Озіль пагадзіўся далучыцца да англійскага клуба «Арсенал»[6]. Сума трансферу і тэрмін дзеяння кантракту з «кананірамі» не былі агучаны, але, як мяркуецца, пераход абыйшоўся лонданцам у 42,5 млн фунтаў стэрлінгаў, а кантракт разлічаны на пяць гадоў[7]. Такім чынам, гэты транфер з’яўляецца самым дарагім трансферам нямецкага футбаліста за гісторыю[8].

Міжнародная кар’ераПравіць

5 лютага 2009 года Месут атрымаў свой ​​першы выклік у нацыянальную зборную Германіі. На чэмпіянаце свету 2010 года ў ПАР ён вывеў зборную Германіі ў плэй-оф, забіўшы гол у браму зборнай Ганы[9]. На чэмпіянаце свету ў ПАР быў уключаны ў сімвалічную зборную турніру, а таксама намінаваны на званне лепшага іграка чэмпіянату свету. У кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2014 года Месут забіў 8 галоў і разам з каманд адправіўся на фінальны турнір у Бразілію, дзе стаў чэмпіёнам свету.

ДасягненніПравіць

«Вердэр»:

«Рэал» Мадрыд:

«Арсенал»:

Германія:

Зноскі

СпасылкіПравіць