Месяц (касмічная праграма)
«Ме́сяц» — серыя савецкіх аўтаматычных міжпланетных станцый (АМС) для даследавання Месяца і касмічнай прасторы, а таксама праграма іх распрацоўкі і запускаў.
| ||
Праграма «Месяц»:
|
Створаны для дасягнення паверхні Месяца і мяккай пасадкі на яе, вываду на калямесяцавую арбіту, транспарціроўкі месяцавых самаходных апаратаў, вяртання на Зямлю і іншага.
Дасягненні праграмыПравіць
- «Месяц-1» (запуск 2.1.1959) — першая ў свеце АМС, запушчаная ў бок Месяца, першы штучны спадарожнік Сонца.
- «Месяц-2» (запуск 12.9.1959) упершыню ў свеце дасягнула паверхні Месяца (14.9.1959).
- «Месяц-3» (запуск 4.10.1959) перадала на Зямлю фотаздымкі адваротнага боку Месяца (7.10.1959).
- «Месяц-9» (запуск 31.1.1966) здзейсніла мяккую пасадку на паверхню Месяца (3.2.1966).
- «Месяц-10» (запуск 31.3.1966) — першы штучны спадарожнік Месяца.
- «Месяц-16» (запуск 12.9.1970) даставіла месяцавы грунт на Зямлю; гэта ж зрабілі «Месяц-20» і «Месяц-24».
- «Месяц-17» (запуск 10.11.1970) даставіла на Месяц месяцавы самаходны апарат («Месяцаход-1»); гэта ж зрабіла «Месяц-21» з «Месяцаходам-2».
Усяго ў 1959—1976 запушчаны 24 «Месяцы».
ЗноскіПравіць
- ↑ Earth's Moon – Luna 3, First image of the far side of the Moon . NSSDC (24 сакавіка 2003). Праверана 22 August 2015.
ЛітаратураПравіць
- «Месяц» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 301. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).