Металалом або металічны лом — агульная, зборная назва металічных адкідаў (ужо непрыдатных да ўжывання металічных вырабаў), якія ўтылізуюць або не ўтылізуюць у другасным металургічным цыкле. Найчасцей да металалому адносяць адмыслова сканцэнтраваныя ў адведзеных месцах металічныя адкіды для далейшай іх перапрацоўкі або ўтылізацыі.

Віды металалому правіць

Металалом дзеляць у асноўным паводле віду металу, які пераважна ў працэнтах змешчаны ў металаломе, або мае пераважнае эканамічнае значэнне пры перапрацоўцы металалому.

Лом і адкіды каляровых металаў і сплаваў падраздзяляюць:

  • па назвах металаў;
  • па фізічных прыкметах — на класы;
  • па хімічным складзе — на групы і маркі сплаваў;
  • па паказчыках якасці — на гатункі.

Другасныя чорныя металы падраздзяляюцца:

  • па змяшчэнні вугляроду — на два класы;
  • па наяўнасці легіравальных элементаў — на дзве катэгорыі;
  • па паказчыках якасці — на 28 відаў;
  • па змяшчэнні легіравальных элементаў — на 67 груп.

У гаспадарчай дзейнасці, прамысловасці і гандлі шырока выкарыстоўваюцца літарныя абазначэння відаў і груп металалому, якія ўведзеныя ў ДАСТ СССР:

  • Чорны лом (лом чорных металаў)
    • Жалезны лом: стружка, акаліна, адходы ліцця, якія адпрацавалі тэрмін службы вырабы.
    • Чыгунны лом: стружка, адкіды ліцця і інш.
    • Нержавеючы лом: адкіды металаапрацоўкі, б/в вырабы.
  • Каляровы лом (лом каляровых металаў)
    • Медны лом: адкіды металаапрацоўкі і іншыя адкіды.
    • Лом медных сплаваў: адкіды з медных сплаваў (латунь, бронза, тампак).
    • Алюмініевы лом: разнастайны лом алюмінію і яго сплаваў.
    • Магніевы лом: самалётны металалом.
    • Тытанавы лом: самалётны і карабельны лом тытанавых сплаваў.
    • Свінцовы лом: акумулятарны і кабельны.
    • Рэдкаметальны лом: лом складаных сплаваў і адкіды высокатэхналагічных вытворчасцей.
    • Паўправадніковы лом: адкіды вытворчасці электроннай прамысловасці.
  • Каштоўны лом (лом каштоўных металаў)
    • Залаты лом: ювелірныя вырабы са сплаваў золата, якія адслужылі свой тэрмін, хімапаратура, каталізатары.
    • Сярэбраны лом: ювелірныя вырабы, якія адслужылі свой тэрмін, сярэбрана-цынкавыя акумулятары, каталізатары і інш.
    • Лом плацінавых металаў: ювелірныя вырабы, якія адслужылі свой тэрмін, хімічная апаратура, тыглі, каталізатары, электранагравальнікі і інш.

Катэгорыі металалому правіць

Катэгорыя Апісанне металалому
3A Сталёвы кавалкавы лом — габарытныя памеры не больш за 800*500*500 мм (ДАСТ 2787-75), вага кавалка не менш за 2 кг, трубы дыяметрам больш за 200 мм павінны быць сплюшчаны або разрэзаны ўздоўж. Таўшчыня металу не менш за 6 мм.
5A Сталёвы негабарытны лом, таўшчынёй ад 4 мм, трубы даўжынёй да 1,5 м і дыяметрам больш за 200 мм, не сплюшчаныя ці не разрэзаныя ўздоўж, вага канструкцыі да 5 т.
12A Сталёвы лом — таўшчыня металу менш за 4 мм. Сталёвыя, ліставыя, паласавыя і гатунковыя адкіды, дахавае пакрыццё, легкаважны прамысловы і бытавы лом, дрот і вырабы з яго, металаканструкцыі, трубы.
17A Лом чыгуну прамысловага — памер не больш за 1500*500*500 мм.
19A Лом чыгуну — памер 1500*500*500 мм з падвышаным змяшчэнне фосфару, сантэхнічныя вырабы (батарэі, ванны і падобнае).
20A Негабарытны чыгунны лом і адкіды прамысловай вытворчасці ў выглядзе чыгунных адлівак, ізложніц і паддонаў, вага кавалка не больш за 5 т.
22A Негабарытны чыгунны лом і адкіды сантэхнічнай вытворчасці і падобнага з павышаным і высокім змяшчэннем фосфару.

Пляцоўка для лому правіць

Для працы з ломам і металічнымі адходамі пляцоўка складавання павінна быць не менш за 200 м², а зямельны ўчастак або яго доля з пад’язнымі шляхамі для аўтатранспарту і/або пад’язной чыгуначнай каляёй-тупіком на праве ўласнасці або арэнды прадугледжваецца наступных памераў[1]:

Для захоўвання сыпкіх матэрыялаў (стальной стружкі) на тэрыторыі робяць цвёрдае воданепранікальнае пакрыццё з асфальту або бетону[1].

Перапрацоўка металалому мае вялікае эканамічнае і экалагічнае значэнне. Бо пры ўліку сучаснага індустрыяльнага развіцця свету і аб’ёмаў металу, уцягнутага ў сферу прамысловага выкарыстання, становіцца ясна, што аб’ём металу каласальны, то і аб’ёмы ўтылю металалому, якія стала паступаюць вельмі вялікія. Зыходзячы з гэтага ў многіх краінах ужо з пачатку XX ст. ёсць магутнасці па перапрацоўцы адкідаў металу.

Асноўныя стымулы і выгады перапрацоўкі металалому ўсіх тыпаў:

  • скарачэнне нагрузкі на радовішчы металаў (да цяперашняга часу моцна знясіленыя);
  • паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі;
  • скарачэнне аб’ёмаў паліва для атрымання найважнейшых металаў;
  • памяншэнне рассейвання і распылення металаў у глабальным маштабе.

Небяспека правіць

У галіне перапрацоўкі металалому вялікі патэнцыял аварый, у якіх небяспечны матэрыял, які можа быць у металаломе, можа прывесці да смерці, траўм або шкоды навакольнаму асяроддзю. Класічны прыклад — радыеактыўнасць металалому. Тыповыя прыклады — аварыя ў Гаяніі і радыелагічная аварыя ў Маяпуры. Таксама праблемай могуць стаць таксічныя матэрыялы, такія як азбест, і таксічныя металы (берылій, кадмій, свінец, ртуць), яны могуць быць небяспечнымі для персаналу, а таксама забруджваць матэрыялы, прызначаныя для металургічных заводаў.

Многія спецыялізаваныя інструменты, якія выкарыстоўваюцца на звалках, таксама могуць быць небяспечнымі, напрыклад, нажніцы-кракадзілы, якія разразаюць метал з дапамогай гідраўлічнай сілы, драбілкі металалому і іншыя.

Лом чорных металаў правіць

Вядучыя сусветныя экспарцёры адкідаў і лому чорных металаў у 2022 годзе. [2]

Краіна Вага ў тонах
ЗША 17,175.7
Вялікабрытанія 8,251
Германія 7,746.4
Нідэрланды 6,516.6
Францыя 6,385.3
Японія 6,306.7
Канада 4,653.8
Бельгія 3,965.4
Шры-Ланка 3,695.3
Чэхія 2,173.9

Крыніцы правіць

  1. а б Загад в. а. Міністра па інвестыцыях і развіцці Рэспублікі Казахстан ад 23 студзеня 2015 года № 45. «Пра зацвярджэнне кваліфікацыйных патрабаванняў для ажыццяўлення дзейнасці ў сферы прамысловасці і пералік дакументаў, якія пацвярджаюць адпаведнасць ім». Зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Казахстан 13 сакавіка 2015 года № 10427.
  2. Top scrap iron exporters worldwide 2022 (англ.). Statista. Праверана 3 снежня 2023.

Літаратура правіць

  • Иванов В. Н. Словарь-справочник по литейному производству. — М.: Машиностроение, 1990.
  • ГОСТ 16482-70: «Металлы чёрные вторичные. Термины и определения». Утв. постановлением Госстандарта СССР от 08.12.1970 N 1717 (ред. от 01.12.1990).