Метал (музыка)
- Гэта артыкул аб музыкальным жанры; аб класе хімічных элементаў гл. Металы
Метал (ад англ.: metal) — жанр рок-музыкі[1], які пачаў фарміравацца ў канцы 1960-х і пачатку 1970-х ў Злучаных Штатах Амерыкі і Вялікабрытаніі. Карані жанру сыходзяць з блюз-рока і псіхадэлічнага рока. Гурты, якія выконваюць метал, распрацоўваюць масіўнае гучанне, якое характарызуецца ўзмоцненым скажэннем, працяглымі гітарнымі сола, выразнымі барабаннымі партыямі і гучнасцю. Песні і манера выканання метала часта асацыююцца з мужнасцю і агрэсіяй.
Метал | |
---|---|
Кірунак: | Рок |
Вытокі: |
Псіхадэлічны рок Прагрэсіўны рок Блюз Джаз Класічная музыка Этнічная музыка |
Месца і час узнікнення: | Пачатак 1970-х, Вялікабрытанія |
Папулярнасць: | 1980-я |
Разнавіднасці | |
Паджанры: |
Авангард-метал Блэк-метал Вікінг-метал Глэм-метал Готык-метал Груў-метал Дарк-метал Дум-метал Дэт-метал Кельтык-метал Мат-метал Неакласічны метал Пауэр-метал Пейган-метал Пост-метал Прагрэсіў-метал Сімфонік-метал Сладж-метал Спід-метал Стоўнер-метал Трэш-метал Фолк-метал Хэві-метал |
Роднасныя: |
Альтэрнатыўны рок Гранж Авангард-рок |
Вытворныя: |
Альтэрнатыўны метал Індастрыял-метал Металкор Ню-метал Хрысціянскі метал Фанк-метал Рэп-метал |
Гісторыя
правіцьХэві-мэтал групамі «першай хвалі» лічаць Led Zeppelin, Black Sabbath, Deep Purple.
У сярэдзіне 70-х, гурт Judas Priest паспрыяў развіцьцю жанру, пазбавіўшы метал блюзавай састаўляючай; Motörhead прыўнеслі ў яго элемэнты панк-рока і падвысілі агульную хуткасць кампазыцый.
Пад канец 1970-х жанр стаўся вельмі папулярным у свеце і ягоных шматлікіх прыхільнікаў пачалі называць «мэталхэды» ці «headbangers».
У 1980-я гады з'явіўся паджанр, вядомы як глэм-метал. Ён атрымаў вялікую камэрцыйную папулярнасьць. У гэтыя ж часы ў музычным «падпольлі» зьявіліся больш агрэсіўныя і «жорсткія» паджанры: трэш-метал (набыў папулярнасьць дзякуючы гурту Metallica), дэз-метал, блэк-метал (яшчэ доўга заставаліся «падпольнымі» жанрамі).
З сярэдзіны 1990-х камэрцыйную папулярнасьць набывае паджанр ню-метал, які сумяшчае ў сабе элемэнты металу з фанкам і хіп-хопам. З'яўляецца таксама і металкор, што сумяшчае метал з хардкорным панкам.
Зноскі
- ↑ *Du Noyer, Paul (ed.) (2003). The Illustrated Encyclopedia of Music. Flame Tree. ISBN 1-904041-70-1, p. 96
*Weinstein, Deena (1991). Heavy Metal: A Cultural Sociology. Lexington. ISBN 0-669-21837-5. Revised edition: (2000). Heavy Metal: The Music and its Culture. Da Capo. ISBN 0-306-80970-2, pp. 11-13
Спасылкі
правіцьМетал (музыка) на Вікісховішчы |
- Map of Metal — генеалогія метала (англ.)
- Encyclopaedia Metallum: The Metal Archives — англамоўная Інтэрнэт-энцыклапедыя метала (англ.)
- MetalBy Архівавана 23 ліпеня 2014. — Беларускі металічны партал.