Метано́л, меты́лавы спірт, карбінол[1], драўнінны спірт — прасцейшы прадстаўнік аліфатычных насычаных аднаатамных спіртоў, CH3OH. Упершыню атрыманы Ж. Дзюма и Э. Пеліго.

Метанол
Methanol-2D.png
Methanol-3D-balls.png
Метанол
Агульныя
Хім. формула CH₄O
Фізічныя ўласцівасці
Адн. малек. маса 32,04 а. а. м.
Шчыльнасць 0,7928 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення −97,88 °C
Тэмпература кіпення 64,509 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 67-56-1
PubChem 887
Рэг. нумар EINECS 200-659-6
SMILES
RTECS PC1400000
ChemSpider 864
Einfachster Alkohol Methanol.svg

Бясколерная лёгкарухомая вадкасць з характэрным пахам, падобным да паху этылавага спірту[2]. Малекулярная маса 32,04 а. а. м. Змешваецца з вадой і арганічнымі растваральнікамі, раствараецца ў хлараформе. Тэмпература плаўлення −97,88 °C. Тэмпература кіпення 64,509 °C. Шчыльнасць 0,7928 г/см³ (пры 20 °C). У прыродзе амаль не сустракаецца у свабодным стане.

АтрыманнеПравіць

Раней метылавы спірт атрымлівалі метадам сухой перагонкі драўніны. У сучаснасці яго атрымліваюць некалькім хімічнымі метадамі. Асноўным з'яўляецца сінтэз з сумесі аксіду вугляроду(II) (CO) і вадароду ў прысутнасці каталізатараў ZnO, Cr2O3 пры тэмпературы 400 °C і ціску 2·107—3·107 Па.

CO + 2 H2 → CH3OH

Рэакцыю могуць паскорыць такія каталізатары, як аксід медзі, цынку альбо хрому[3].

ВыкарыстаннеПравіць

Метанол выкарыстоўваецца ў прамысловасці ў складзе антыфрызаў, растваральнікаў лакаў і фарбаў, у якасці паліва і зыходнай сыравіны ў працэсах атрымання фармальдэгіду, хлорыстага метылу і інш.

Шкоднае ўздзеяннеПравіць

Метанол з'яўляецца вельмі атрутным рэчывам. Пашкоджвае нервовую і сасудзістую сістэму. У дозах 4—15[2] мл выклікае слепату і цяжкае атручэнне арганізма чалавека. Смяротная доза для чалавека складае 30—100[2] мл.

Зноскі

  1. Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 Крамаренко В. Ф. Токсикологическая химия на сайце ХиМиК.ру (руск.) 
  3. Pentti Mälkönen: Orgaaninen kemia, s. 83. Otava, 1979. 951-1-05378-7.

ЛітаратураПравіць

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 155. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  • Метиловый спирт // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.(руск.) 

СпасылкіПравіць