Меціз

(Пасля перасылкі з Метыз)

«Меціз» — прадпрыемства ў Магілёве. Уласнікам з’яўляецца грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства глухіх». З’яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў скабяных вырабаў і мэблевай фарнітуры ў Беларусі. Размяшчаецца па адрасе вул. Касманаўтаў, 27.

Заснаванае ў 1959 годзе. Многія вырабы, распрацаваныя прадпрыемствам, нідзе больш не вырабляюцца. У 2002 годзе засвоены і выпускаюцца ручкі дзвярныя фалевыя з латуні, алюмінію і іншых сплаваў каляровых металаў з разнастайнымі відамі пакрыццяў у шырокім асартыменце. У якасці пакрыцця прадпрыемства выкарыстоўвае матэрыялы і тэхналогію англійскай кампаніі «Hawking Corporation Ltd», якая гарантуе стойкасць да 10 гадоў эксплуатацыі. Супрацоўнічае з усімі мэблевымі фабрыкамі Беларусі, а таксама іншымі партнерамі дзяржаў СНД.

Літаратура правіць

  • 45 лет на рынке мебельной фарнитуры «Метиз» // Весн. Магілёва. — 2005. — 16 нояб. — С.5.

Спасылкі правіць