Метыс (індэкс комплексу/ракеты — 9К115, па класіфікацыі НАТА і МА ЗША — AT-7 «Saxhorn») — савецкі/расійскі пераносны супрацьтанкавы ракетны комплекс ротнага звяна з паўаўтаматычным камандным навядзеннем па правадах. Адносіцца да СТРК другога пакалення. Распрацаваны тульскім КБ прыборабудавання.

СТРК «Метыс».

Комплекс прызначаны для паразы візуальна назіраных нерухомых і рухомых (з флангавай хуткасцю да 60 км/г) браняваных тэхнікі і агнявых кропак.