Гоба (метэарыт)

(Пасля перасылкі з Метэарыт Гоба)

Гоба (Hoba) — буйнейшы сярод знойдзеных метэарытаў. Жалезісты метэарыт масай 60 тон і аб’ёмам 9 м³ быў знойдзены ў Намібіі ў 1920 годзе. Метэарыт упаў прыкладна 80 тыс. гадоў назад.

Метэарыт Гоба

Знаходка метэарытаПравіць

Знойдзены ў Намібіі ў 1920 каля Гротфантэйна. Назву сваю атрымаў ад Hoba West Farm, дзе, уласна, яго і знайшоў ўладальнік фермы. Паводле яго слоў, ён натыкнуўся на метэарыт, калі араў адно са сваіх палёў.

Агульныя звесткіПравіць

 
Метэарыт Гоба

Метэарыт упаў прыкладна 80 тыс. гадоў таму. Знойдзены быў па чыстай выпадковасці, бо не засталося ні кратара, ні іншых слядоў падзення. Мабыць, атмасфера замарудзіла падзенне метэарыта, і вялікіх выкідаў энергіі не адбылося. Метэарыт таксама цікавы тым, што мае параўнальна гладкую і плоскую паверхню.

Метэарыт Гоба ўяўляе сабой шчыльнае металічнае цела памерамі 2,7×2,7×0,9 метраў, на 84 % складаецца з жалеза і на 16 % — з нікеля з невялікай прымессю кобальта. Зверху метэарыт пакрыты гідраксідамі жалеза. У плане крышталічнай будовы Гоба ўяўляе сабой багаты нікелем атаксіт.

Ахова метэарытаПравіць

У 1920 годзе маса метэарыта складала 66 тон, але эрозія, навуковыя даследаванні і вандалізм зрабілі сваю справу — метэарыт «схуднеў» да 60-ці тон. Гэта заахвоціла ўрад тагачаснай Паўднёва-Заходняй Афрыкі у сакавіку 1955 абвясціць метэарыт нацыянальным помнікам, каб захаваць ад вандалаў.

У 1985 годзе Rossing Uranium Ltd. вылучыла ўраду Паўднёва-Заходняй Афрыкі сродкі для ўзмацнення мер па ахове метэарыта ад вандалаў. У 1987 годзе ўладальнік фермы Hoba West ахвяраваў метэарыт і зямлю, на якой ён знаходзіцца, дзяржаве. Пасля гэтага ўрад у гэтым месцы адкрыў турыстычны цэнтр. Кожны год на метэарыт прыязджаюць паглядзець тысячы турыстаў. Акты вандалізму сышлі на нішто.

СпасылкіПравіць