Механіка-тэхналагічны факультэт ПДУ
Механіка-тэхналагічны факультэт ПДУ — адзін з факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Механіка-тэхналагічны факультэт ПДУ | |
---|---|
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай | |
Заснаваны | 28 чэрвеня 1975 |
Дэкан | Аляксандр Вітальевіч Дудан |
Адрас | 211440, Беларусь, Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29 |
Гісторыя
правіцьМеханіка-тэхналагічны факультэт арганізаваны 28 чэрвеня 1975 года. Першы набор на машынабудаўнічую спецыяльнасць адбыўся ў 1970 годзе. Механіка-тэхналагічны факультэт з’яўляецца адным з найстарэйшых у ПДУ і працуе ў галіне тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў, стварэння новых высокапрадукцыйных канструкцый, інструментаў і тэхналагічнага абсталявання, рамонтнай вытворчасці[1].
Кафедры
правіць- кафедра аўтамабільнага транспарту
- кафедра трубаправоднага транспарту і гідраўлікі
- кафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці
- кафедра тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу
Спецыяльнасці
правіць- Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці
- Арганізацыя дарожнага руху
- Аўтасэрвіс
- Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій
- Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў
- Праектаванне, збудаванне і эксплуатацыя газанафтаправодаў і газанафтасховішчаў
- Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці
- Тэхналогія машынабудавання
- Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў
- Хімічная тэхналогія прыродных энерганосьбітаў і вугляродных матэрыялаў
Магістратура
правіць- Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні
- Ахова працы
- Будаўніцтва і эксплуатацыя нафтагазаправодаў, базаў і сховішчаў
- Будаўніцтва ў галіне трубаправоднага транспарту
- Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні
- Інжынерная геаметрыя і камп’ютарная графіка
- Машынабудаванне і машыназнаўства
- Працэсы і апараты хімічных тэхналогій
- Хімічная тэхналогія паліваў і высокаэнергетычных рэчываў
Аспірантура
правіць- Ахова працы (паліўная і хімічная прамысловасць)
- Будаўніцтва і эксплуатацыя нафтагазаправодаў, базаў і сховішчаў
- Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)
- Працэсы і апараты хімічных тэхналогій
- Тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі
- Тэхналогія машынабудавання
- Хімічная тэхналогія паліва і высокаэнергетычных рэчываў
- Эксплуатацыя аўтамабільнага транспарту
Перападрыхтоўка
правіць- Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці
- Ахова працы на нафтахімічных і нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах
- Збудаванне і эксплуатацыя газаправодаў на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі
- Машыны і апараты нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных вытворчасцяў
- Праектаванне і эксплуатацыя газаправодаў
- Праектаванне, збудаванне і рамонт нафтаправодаў, газаправодаў і газанафтасховішчаў
- Тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу
Павышэнне кваліфікацыі
правіць- Ахова працы і забеспячэнне бяспекі ў арганізацыі
Дэканы
правіцьЗноскі
- ↑ Механіка-тэхналагічны факультэт Архівавана 11 студзеня 2021.