Мехмет Алі Талат (турэцк.: Mehmet Ali Talat; 6 ліпеня 1952) — прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра з 24 красавіка 2005 па 23 красавіка 2010 года, змяніўшы шматгадовага лідара ТРПК Раўфа Дэнкташа, да гэтага з 13 студзеня 2004 да 26 красавіка 2005 быў прэм’ер-міністрам краіны.

Мехмет Алі Талат
турэцк.: Mehmet Ali Talat
2-і Прэзідэнт Паўночнага Кіпра
24 красавіка 2005 — 23 красавіка 2010
Папярэднік Раўф Дэнкташ
Пераемнік Дэрвіш Эроглу
Prime Minister of Northern Cyprus[d]
13 студзеня 2004 — 24 красавіка 2005
Папярэднік Дэрвіш Эроглу
Пераемнік Ferdi Sabit Soyer[d]
Нараджэнне 6 ліпеня 1952(1952-07-06)[1][2] (71 год)
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2004, будучы прэм'ер-міністрам, выступаў у падтрымку «Плана Анана» па кіпрскаму ўрэгуляванні, які быў таксама падтрыманы насельніцтвам Паўночнага Кіпра на рэферэндуме, але не быў увасоблены ў жыццё з прычыны адмоўнага галасавання жыхароў Рэспублікі Кіпр.

Біяграфія правіць

Мехмет Алі Талат нарадзіўся 6 Ліпень 1952 года горадзе Кірэния. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў на востраве Кіпр. У 1977 годзе атрымаў дыплом бакалаўра і магістра бліжнеўсходняга тэхнічнага ўніверсітэта (турэцк.: ODTÜ) па спецыяльнасці інжынер-электратэхнік у г. Анкара. У 2004 годзе скончыў магістэрскі курс на кафедры міжнародных адносін Усходне-Міжземнаморскага ўніверсітэта (турэцк.: Doğu Akdeniz Üniversitesi англ.: Eastern Mediterranean University) у горадзе Фамагуста на в. Кіпр. Падчас вучобы ў Турцыі займаў кіруючыя пасады ў студэнцкіх таварыствах турак-кіпрыётаў. Мехмет Алі Талат быў першым старшынёй-заснавальнікам Федэрацыі адукацыі і моладзі кіпрыётаў (турэцк.: KÖGEF) у Турцыі.

У снежні 1993 года, пасля парламенцкіх выбараў, Мехмет Алі Талат быў прызначаны Міністрам нацыянальнай адукацыі і культуры ў першай урадавай кааліцыі Дэмакратычнай партыі (ДП) і Рэспубліканскай Турэцкай партыі (РТП). У другой урадавай кааліцыі заняў пасаду Міністра нацыянальнай адукацыі і культуры. У трэцяй кааліцыі ДП і РТП як намеснік прэм’ер-міністра ўзначальваў Міністэрства па справах дзяржавы.

Пачынаючы з 1996 года, Мехмет Алі Талат займаў розныя пасады ў РТП і 14 студзеня 1996 г. стаў яе генеральным старшынёй на 14 надзвычайным партыйным з’ездзе.

У 1998 Мехмет Алі Талат быў абраны дэпутатам нікасійскай выбарчай акругі. Пасля заканчэння агульных парламенцкіх выбараў быў прызначаны на пасаду старшыні ўрада кааліцыі РТП і ДП. З 8 сакавіка 2005 узначальваў другі кааліцыйны ўрад, створаны РТП і ДП. Да свайго абрання на пасаду Прэзідэнта, Мехмет Алі Талат займаў пасаду прэм’ер-міністра.

Мехмет Алі Талат падтрымаў план мірнага ўрэгулявання і аб’яднання Кіпра, які быў выстаўлены на рэферэндуме 24 красавіка 2004 года.

Мехмет Алі Талат быў абраны Прэзідэнтам Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра (ТРПК) у першым туры выбараў, якія адбыліся 20 красавіа 2005.

Прэзідэнт Мехмет Алі Талат валодае англійскай мовай. Жанаты. Жонка — Ойа Талат. Мае маюць сына і дачку.

Зноскі

  1. Mehmet Ali Talat // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Mehmet Ali Talat // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.