Мехрыбан Аліева

Мехрыбан Аліева (азерб.: Mehriban Arif qızı Əliyeva; нар. 26 жніўня 1964, Баку) — азербайджанскі грамадскі і палітычны дзеяч, першая лэдзі Азербайджана, жонка прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, дэпутат Мілі Меджліса Азербайджана, кіраўнік рабочай групы па азербайджана- французскіх міжпарламенцкіх сувязях, прэзідэнт Фонду Гейдара Аліева і Фонду сяброў культуры Азербайджана, прэзідэнт Федэрацыі гімнастыкі Азербайджана, пасол добрай волі ЮНЕСКА, ААН, АІС.

Мехрыбан Аліева
азерб.: Mehriban Arif qızı Əliyeva
Mehriban Aliyeva03 (cropped).JPG
First Lady of Azerbaijan[d]
з 31 кастрычніка 2003
1-ы Vice President of Azerbaijan[d]
з 21 лютага 2017
Нараджэнне 26 жніўня 1964(1964-08-26) (56 гадоў)
Бацька Arif Pashayev[d]
Маці Aida Imanguliyeva[d]
Муж Ільхам Аліеў
Дзеці Лейла Ільхам кызы Аліева[d] і Arzu Aliyeva[d]
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Дзейнасць афтальмолаг, палітык, урач
Аўтограф Signature of Mehriban Aliyeva.png
Узнагароды
Сайт mehriban-aliyeva.az
Commons-logo.svg Мехрыбан Аліева на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 1982 годзе Мехрыбан скончыла з залатым медалём бакінскую сярэднюю школу № 23. У тым жа годзе яна паступіла ў Азербайджанскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, затым працягнула навучанне ў Першым маскоўскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце імя І. М. Сечанава, які скончыла з чырвоным дыпломам у 1988 годзе. За час вучобы ў ВНУ выйшла замуж і нарадзіла дваіх дзяцей.