Млада Болеслаў
Мла́да-Бо́леслаў (чэшск.: Mladá Boleslav), был. Юнгбунцлау (ням.: Jungbunzlau[3]) — горад у Чэхіі, на тэрыторыі Сярэднячэшскага края. Адміністрацыйны цэнтр раёна Млада Болеслаў і муніцыпалітэт з пашыранымі паўнамоцтвамі. Размешчаны на левым беразе ракі Ізеры, за 50 км на паўночны ўсход ад Прагі. Чыгуначны вузел.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва 43,4 тысяч жыхароў (2003). Плошча 28,9 км².
Гісторыя
правіцьГорад Млада Болеслаў быў заснаваны ў другой палове X стагоддзя Баляславам II як каралеўскі замак[3]. Да часу яго заснавання каля Прагі ўжо меўся замак пад назвай Болеслаў, таму новы замак быў названы Mladá («маладым») Болеславам, што дазволіла лёгка адрозніваць яго ад больш старога замка, які атрымаў у XV стагоддзі назву Stará Boleslav («Стары Болеслаў»).
Дзякуючы свайму выгоднаму размяшчэнню на шляху з Прагі ў Лужыцу і Брандэнбург Млада Болеслаў хутка развіваўся, у 1334 і 1436 гадах атрымліваў правы каралеўскага горада.
У XVI стагоддзі горад зрабіўся галоўным цэнтрам чэшскіх братоў, якія заснавалі тут адну з першых сваіх друкарань[3]. У XVII стагоддзі прыйшоў у заняпад.
У канцы XIX стагоддзя горад перажыў «другое нараджэнне» дзякуючы заснаванаму тут заводу «Шкода»; Млада Болеслаў квітнее дзякуючы аўтамабільнаму заводу і дагэтуль.
Эканоміка
правіцьЗ'яўляецца галоўным цэнтрам чэшскай аўтамабільны прамысловасці; завод у Млада Болеславе выпускае аўтамабілі сусветна вядомай маркі «Шкода». Вырабляюцца пераважна легкавыя аўтамабілі. Ёсць малаважная цукровая прамысловасць.
Славутасці
правіцьАсноўнымі славутасцямі горада з'яўляюцца:
- Младабалеслаўскі замак;
- Старамесцкая ратуша;
- Гістарычны музей (у палацы «Тэмпль», адкрытым нядаўна пасля рэканструкцыі);
- Аўтамабільны музей, прысвечаны прадукцыі заводу «Шкода»;
- Касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі;
- Касцёл Святога Яна Непамуцкага;
- Касцёл Святога Гаўла;
- Манастыр мінарытаў;
- Кірха чэшскіх братоў;
- Гарадскі тэатр;
- Руіны замка Міхалавіцы;
- Краязнаўчы музей.
-
Палац Тэмпль
-
Касцёл Святога Гаўла
-
Кірха чэшскіх братоў
-
Гарадскі тэатр
Вядомыя асобы
правіць- Болеслаў Вомачка (1887–1978) — чэшскі кампазітар, музычны крытык і педагог.
- Ян Жалезны (нар. 1966) — знакаміты чэшскі дзідакідальнік, алімпійскі чэмпіён.
- Венцаслаў Чэрны (1865—1936) — чэшскі мастак.
Зноскі
- ↑ а б České noviny — ČTK, 2024. — ISSN 1213-5003 Праверана 9 мая 2024.
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
- ↑ а б в Юнгбунцлау // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Млада Болеслаў
- Афіцыйны сайт горада Архівавана 7 студзеня 2006. (чэшск.)
- Вэб-камера г. Млада Болеслаў, від на Старамесцкую плошчу