Млада Босна
Млада Босна (Маладая Боснія) — сербская моладзевая рэвалюцыйная арганізацыя. Яе члены (адзін з іх Гаўрыла Прынцып) забілі 28 чэрвеня 1914 года эрцгерцага Франца Фердынанда і яго жонку графіню Сафію Гогенберг. Паўстала ў 1912 годзе.
Млада Босна | |
---|---|
сербск.: Млада Босна, басн.: Mlada Bosna | |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 1912 |
Расфарміравана | 1914 |
Колькасць членаў | каля 20 |
Боснія і Герцагавіна была акупаваная Аўстра-Венгрыяй у 1878 годзе. Млада Босна выступала за вызваленне Босніі і Герцагавіны ад акупацыі і аб’яднанне з Сербіяй.
Забароненая пасля забойства Франца Фердынанда.
Для паляпшэння артыкула пажадана |