Многавугольнік — замкнёная ламаная лінія. Звёны ламанай лініі называюцца старанамі, а іх канцы — вяршынямі многавугольніка. Прыклады многавугольнікаў — трохвугольнік, прамавугольнік, ромб.

Прыклады многавугольнікаў

Віды многавугольнікаў правіць

  • Многавугольнік называецца накіраваным, калі зададзены напрамак яго абходу (на кожнай старане пазначаны яе пачатак і канец, пры гэтым пачатак кожнай з іх супадае з канцом папярэдняй).
  • Многавугольнік называецца плоскім, калі ўсе яго вяршыні ляжаць на адной плоскасці. Плоскія многавугольнікі бываюць саманеперасякальныя (кожная старана і вяршыня іх не маюць пунктаў, якія належаць да іншых старон і вяршынь) і самаперасякальныя.

Сума ўнутраных вуглоў любога саманеперасякальнага многавугольніка з   старанамі роўная  .

Саманеперасякальны плоскі многавугольнік падзяляе пункты плоскасці, якой ён належыць, на ўнутраную і знешнюю часткі.

Плоскія многавугольнікі бываюць выпуклыя (любы адрэзак з канцамі цалкам належаць унутранай вобласці многавугольніка) і нявыпуклыя. Выпуклы многавугольнік называецца правільным, калі ўсе яго стораны і ўнутраныя вуглы роўныя (напрыклад, квадрат).

Літаратура правіць

 
Лагатып Вікіслоўнікі