Могилевский вестник

газета

«Могилевский вестник» — штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная газета праваакцябрысцкага кірунку. Выдавалася з 19 мая (1 чэрвеня) 1906 да 15(28) красавіка 1917 гг. у Магілёве на рускай мове спачатку губернскім праўленнем, з 1913 г. прыватнымі выдаўцамі. Рэдактары: М. І. Пілін, М. М. Сталеўскі, Г. П. Пажараў, А. Е. Адамец і інш.

«Могилевский вестник»
Тып газета
Заснавана 19 мая (1 чэрвеня) 1906
Спыненне публікацый 15 красавіка 1917
Палітычная прыналежнасць самадзяржаўе
Мова руская
Галоўны офіс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падтрымлівала палітыку самадзяржаўя, асуджала рэвалюцыйны, нацыянальна-вызваленчы і ліберальна-апазіцыйны рух. Друкавала «словы» і «казанні» мясцовага епіскапа, у якіх прапагандаваліся ідэі рускага праваслаўя і самадзяржаўя, асуджаліся атэізм, матэрыялізм, філасофія Л. Талстога. У артыкулах «Брашуры на беларускай мове» (18 жніўня 1906 г.), «Мінск» (27 жніўня 1906 г.) і інш. адмаўляла нацыянальную і этнакультурную самастойнасць беларускага народа, абвінавачвала газеты «Наша доля» і «Наша ніва» ў сепаратызме. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. падтрымлівала Часовы ўрад.

Змяшчала вершы, апавяданні, нарысы мясцовых аштараў, гістарычны раман Юрыя Барташэвіча «Імператар сфінкс», навукова-папулярныя і этнаграфічныя артыкулы. Прапагандавала рускую літаратурна-мастацкую спадчыну, але замоўчвала сацыяльна-крытычную накіраванасць твораў. Тэндэцыйна абвінавачвала М. Горкага, С. Сяргеева-Цэнскага, Н. Найдзёнава ў натуралізме і дэкадэнцтве. Адмоўна ставілася да футурызму і інш. авангардысцкіх кірункаў, але прызнавала наватарства У. Меерхольда. Інфармавала пра музычныя і тэатральныя навіны ў Магілёве, адзначала заслугі Е. Раманава і М. Доўнар-Запольскага ў даследаванні фальклору.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць