Могилёвские епархиальные ведомости
«Могилёвские епархиальные ведомости» — штотыднёвае выданне Магілёўскай праваслаўнай духоўнай кансісторыі. Выдаваліся ў Магілёве ў 1883—1917 гг. на рускай мове. Прызначаліся для Магілёўскай праваслаўнай епархіі.
«Магілёўскія епархіяльныя ведамасці» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
«руск.: Могилёвские епархиальные ведомости» |
Тып | Газета |
Выдавец | Магілёўская праваслаўная духоўная кансісторыя |
Заснавана | 1883 |
Спыненне публікацый | 1917 |
Мова | руская |
Галоўны офіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьМелі неафіцыйны і афіцыйны аддзелы. У афіцыйным аддзеле друкаваліся пастановы і распараджэнні ўрада і мясцовых улад па царкоўных справах, рашэнні і справаздачы Сінода, аб’явы і распараджэнні кансісторыі. У неафіцыйнай частцы змяшчаліся матэрыялы царкоўна-гістарычнага характару: пра дзейнасць брацтваў (артыкул Ф. Жудро аб Магілёўскім Богаяўленскім брацтве, 1889—1890), царкоўна-прыходскіх школах і іншых навучальных установах (аб Магілёўскім жаночым духоўным вучылішчы, 1884, № 20, чытаннях па гісторыі Магілёўскай епархіі пры Магілёўскай духоўнай семінарыі, 1884, № 35 — 36), гістарычныя нарысы пра асобныя манастыры (Чонкаўска-Макар’еўскі адзінаверскі, 1889, № 22 — 23, Тупічэўскі Св.-Духаўскі, 1889, № 14 — 16), успаміны пра магілёўскіх епіскапаў і інш. Змяшчалі матэрыялы ў дапамогу святарам: як праводзіць гутаркі са стараверамі, як весці барацьбу супраць забабонаў і інш.
У кожным нумары змяшчаўся летапіс бягучых падзей, што тычыліся розных бакоў грамадскага жыцця. Рэдактары: Д. Ціхаміраў, І. Пятніцкі, П. Сахараў, А. Малевіч.
У 1991 годзе выпуск ведамасцяў адноўлены.
Літаратура
правіць- Грыгор’ева, В. «Могилевские епархиальные ведомости» / Валянціна Грыгор’ева // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. — С. 219—220.
- Могилевские Епархиальные Ведомости // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Могилевские епархиальные ведомости на сайце Ortho-Rus.ru Архівавана 3 лютага 2014. (руск.)