Могілкі Святога Крыжа (Калвер-Сіці)
могілкі ў Калвер-Сіці, Каліфорнія, ЗША
Могілкі Святога Крыжа (англ.: Holy Cross Cemetery) — рымска-каталіцкія могілкі ў Калвер-Сіці , штат Каліфорнія, ЗША.
Могілкі Святога Крыжа | |
---|---|
англ. Holy Cross Cemetery | |
Магіла Разалінды Расел | |
33°59′30″ пн. ш. 118°23′14″ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Штат | Каліфорнія |
Месцазнаходжанне | Калвер-Сіці |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1939 |
Плошча | 81 га |
Сайт | Афіцыйная старонка (англ.) |
![]() |
ГісторыяПравіць
Могілкі Святога Крыжа былі адкрыты ў 1939 годзе. Яны часткова размешчаны ў горадзе Калвер-Сіці[1]. Могілкі займаюць плошчу 81 га[2].
Акрамя звычайных пахаванняў на могілках знаходзяцца магілы амерыканскіх акцёраў, рэжысёраў і іншых прадстаўнікоў шоу-бізнесу. Тэрыторыя з магіламі знакамітасцей знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы могілак і называецца «Грот» (англ.: The Grotto)[3].
Пахаваныя на могілкахПравіць
Магіла Рыты Хейварт
- Бінг Кросбі — амерыканскі спявак і кінаакцёр, адзін з самых паспяховых выканаўцаў у свеце.
- Джэкі Куган — амерыканскі кінаакцёр.
- Марыа Ланца — амерыканскі спявак (тэнар) і кінаакцёр.
- Леа Мак-Кэры — амерыканскі кінарэжысёр, лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус».
- Мак Сенет — амерыканскі кінарэжысёр, прадзюсар.
- Разалінд Расел — амерыканская кінаакцёрка, уладальніца пяці прэмій «Залаты глобус».
- Шэран Тэйт — амерыканская кінаакцёрка і мадэль.
- Оскар Фішынгер — нямецка-амерыканскі мультыплікатар-абстракцыяніст, рэжысёр і мастак.
- Джон Форд — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, найбуйнейшы майстар вестэрна, адзіны ў гісторыі ўладальнік чатырох «Оскараў» за лепшую рэжысуру.
- Фрэнсіс Форд — амерыканскі кінаакцёр, пісьменнік і кінарэжысёр.
- Рыта Хейварт — амерыканская кінаакцёрка і танцорка, адна з найбольш знакамітых зорак Галівуда 1940-х гадоў.
- Ларэта Янг — амерыканская кінаакцёрка, уладальніца прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю (1948).
Зноскі
- ↑ City Map. City of Culver City(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2015. Праверана 3 кастрычніка 2020. (англ.)
- ↑ History of Catholic Cemeteries in Los Angeles(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2006. Праверана 3 кастрычніка 2020. (англ.)
- ↑ Holy Cross Cemetery Culver City, California. «Atlas Obscura» (англ.)
СпасылкіПравіць
- Афіцыйная старонка (англ.)
- Могілкі Святога Крыжа на сайце «Find a Grave» (англ.)