Могільнік
Могільнік — група старажытных пахаванняў у адным месцы.
Адасобленыя ад паселішчаў могільнікі з'явіліся ў мезаліце. Падзяляюцца на курганныя і бескурганныя, або грунтавыя без насыпаў. Паводле пахавальнага абраду адрозніваюць могільнікі з трупаспаленнем і трупапалажэннем. Даследаванне могільнікаў дае каштоўны матэрыял для вызначэння арэала этнічнай груп, археалагічных культур, храналогіі, палеантрапалогіі, сямейных і сацыяльных адносін; пахавальны інвентар, убранне нябожчыка дапаўняюць уяўленне аб матэрыяльнай культуры розных плямён.
Антычны могільнікі звычайна называюць некропалем, хрысціянскія — могілкамі, мусульманскі — мізар.
Беларусь
правіцьНа Беларусі самыя старажытныя могільнікі адносяцца да бронзавага веку (Рудня-Шлягіна, Ходасавічы). Найбольш даследаваны бескурганныя могільнікі ранняга жалезнага веку Чаплін, курганныя часоў Полацкай дзяржавы Ізбішча, Заслаўскія курганныя могільнікі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Могільнік