Мод Вялікабрытанская
Мод Уэльская (англ.: Maud of Wales; поўнае імя англ.: Maud Charlotte Mary Victoria; 26 лістапада 1869 — 20 лістапада 1938) — першая за 600 гадоў каралева Нарвегіі як самастойнай дзяржавы, малодшая дачка брытанскага караля Эдуарда VII і Аляксандры Дацкай, жонка нарвежскага караля Хокана VII. Стрыечная сястра Мікалая II. Яе імем названы карабель Амундсена і вялікая частка Антарктыды.
Мод Вялікабрытанская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Maud of Wales | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сафія Насауская | ||||||
Пераемнік | Соня[d] | ||||||
Нараджэнне |
26 лістапада 1869[1][2][…] |
||||||
Смерць |
20 лістапада 1938[1][2][…] (68 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | House of Saxe-Coburg and Gotha[d], Глюксбургі і Віндзорская дынастыя | ||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Maud Charlotte Mary Victoria[5] | ||||||
Бацька | Эдуард VII[5] | ||||||
Маці | Аляксандра Дацкая[5] | ||||||
Муж | Хокан VII[6] | ||||||
Дзеці | Улаф V | ||||||
Веравызнанне | англіканства | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Мальбара-хаусе. У дзяцінстве ёй далі мянушку Гары за свавольства і хлапечыя замашкі. У суправаджэнні маці і сясцёр яна падарожнічала на лайнерах у Міжземнае мора і ў Нарвегію. 22 ліпеня 1896 года ў прысутнасці бабулі, каралевы Вікторыі, у Букінгемскім палацы ажанілася са стрыечным братам — дацкім прынцам Карлам. Яны жылі ў сядзібе Эплтан-хаус пры Сандрынгемскім палацы. Там у іх нарадзіўся адзіны сын — прынц Аляксандр (будучы Улаф V).
Пасля скасавання нарвежскім стортынгам векавой шведска-нарвежскай уніі прынц Карл Дацкі быў абраны нарвежскім манархам пад імем Хокана VII. Каранацыя караля Хокана і каралевы Мод адбылася ў Нідароскім саборы 22 чэрвеня 1906 года. Каралева імкнулася асвоіцца ў сваёй новай краіне і нават захапілася лыжнымі гонкамі, але ўсё ж часта наведвала родную Брытанію. Увесну 1937 года яна паехала ў Лондан на каранацыю Георга VI і ў Нарвегію ўжо не вярнулася. Пахавана ў замку Акерсхус, пасля побач з ёй быў пахаваны і яе муж Хокан VII.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Maud Charlotte Mary Victoria Saxe-Coburg and Gotha, Princess of the United Kingdom // The Peerage
- ↑ а б Pas L. v. Princess Maud of Great Britain and Ireland // Genealogics — 2003.
- ↑ http://www.oxforddnb.com/templates/article.jsp?articleid=34943&back=&version=2004-09
- ↑ http://nla.gov.au/nla.news-article3630918
- ↑ а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
правіць- (англ.) Артыкул пра гардэроб каралевы Мод на сайце музея Вікторыі і Альберта