Мо́кша (руск.: Мо́кша[1], макш.: Мокша) — рака ў еўрапейскай частцы Расіі, у Пензенскай, Ніжагародскай, Разанскай абласцях і Мардовіі, правы прыток ракі Ака (басейн Волгі).

Мокша
Вусце ракі Цны (справа)
Вусце ракі Цны (справа)
Характарыстыка
Даўжыня 656 км
Басейн 51 000 км²
Расход вады 95 м³/с (за 72 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Прыволжскае ўзвышша
 • Месцазнаходжанне в. Выглядаўка, Макшанскі раён, Пензенская вобласць
 • Каардынаты 53°19′12,60″ пн. ш. 44°31′13,10″ у. д.HGЯO
Вусце Ака
 • Месцазнаходжанне Піцелінскі раён Разанскай вобласці
 • Вышыня 79 м
 • Каардынаты 54°44′37″ пн. ш. 41°52′42″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ака → Волга → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіёны Пензенская вобласць, Мардовія, Ніжагародская вобласць, Разанская вобласць
Код у ДВР 09010200112110000026769
=
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Басейн ракі Мокшы на Павоччы адносіцца да тэрыторыі, значна аддаленай не толькі ад тэрыторыі балцкамоўных на сёння Літвы і Латвіі, але і ад усходняй мяжы пастуляванай колісняй суцэльнай прасторы балцкіх дыялектаў (прыблізна па мерыдыяне Масквы)[2]. Але балцкія гідронімы сустракаюцца і ніжэй па цячэнні Акі, а асабліва іх згушчэнне на Ніжнім Павоччы, у прыватнасці ў басейне Мокшы, у густым фінскамоўным атачэнні[3][4][5][6].

Назву самой Мокшы тлумачаць як балцкую з паходжання[7] і звязваюць з літоўскім mokšė «мокрае, вільготнае месца»[8]. Яно ўтворанае ад mokas «густая гразь» з дапамогай словаўтваральнага пашыральніка -š-[9].

З дапамогай таго ж пашыральніка на Ніжнім Павоччы ўтвораная і назва Нальша (дзве ракі), з асновай Nal- як у літоўскіх назвах Nalija (возера), Nal-raistis (балота), у назве Нальшанаў (<*Nalša), ад індаеўрапейскага *(s)na- «цячы»[10].

Цалкам імавернымі балтызмамі толькі ў басейне Мокшы выглядаюць гідронімы Вад, Віндрэй, Арга, Цна, Сержала, Вопша, Шача, Мокшала, Іс(с)а, Урля, Тумал(к)а, Унуй, Вярсма, Ведзежа, Ліс(с)а, Лунінка, Ураста, Бяседы[11].

Гідраграфія правіць

 
Басейн Мокшы

Даўжыня ракі 656 км, плошча вадазбору — 51 тыс. км². Упадае ў Аку ля Пятніцкага Яра, ніжэй горада Касімаў

У 1950-х гадах у сярэднім цячэнні ракі было пабудавана некалькі гідравузлоў з ГЭС, але без суднаходных шлюзаў. У 1955 годзе за 2 км ніжэй вусця ракі Цна на рацэ Мокша пабудаваны Расыпухінскі гідравузел з ГЭС і драўляным суднаходным шлюзам. Суднаходства па рацэ ажыццяўлялася да сярэдзіны 1990-х гадоў.

Прытокі: правыя — Сівінь, Саціс, Ярміш; левыя — Вад, Цна.

Гарады: Цемнікаў, Краснаслабодск, Кавылкіна.

Заўвагі правіць

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 286. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. Языки мира: Балтийские языки. Москва, 2006. С. 18.
  3. Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 14.
  4. В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 311.
  5. В. Н. Топоров. К вопросу о древнейших балто-финноугорских контактах по материалам гидронимии. // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 325—331.
  6. Ю. В. Откупщиков. Древняя гидронимия в бассейне Оки // Балто-славянские исследования XVI. Москва, 2004. С. 87.
  7. Ф. И. Гордеев. Балтийские и иранские заимствования в марийском языке // Происхождение марийского народа. Йошкар-Ола, 1967. С. 195.
  8. Ю. В. Откупщиков. Древняя гидронимия в бассейне Оки // Балто-славянские исследования XVI. Москва, 2004. С. 95.
  9. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 315—316.
  10. Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 223.
  11. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 240, 243, 244, 247, 248, 254, 255, 256, 257, 261, 262, 264.

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 286. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць