Молі-блішчанкі, кружковыя молі (Heliozelidae) — сямейства матылёў.

Молі-блішчанкі

Heliozela sp.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Heliozelidae Heinemann & Wocke, 1877


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  118719
NCBI  98953
EOL  833

Дробныя матылі (размах крылаў 3,5—9 мм). Вусікі кароткія, ланцэтападобныя, укрытыя лусачкамі і дробнымі шыпікамі. Пярэднія крылы з 2 папярочнымі перавязкамі. Махры задніх крылаў вельмі доўгія. Лёт матылёў у маі—чэрвені. Вусені (у чэрвені—жніўні) мініруюць лісце дубу, бярозы, вольхі, кізілу: спачатку разніваюцца ў змеепадобных мінах, потым расшыраюць іх, міны ўздуваюцца. Перад акукліваннем робяць з ліста чэхлік, акукліваюцца ў ім на зямлі. Развіааюцца ў некалькіх пакаленнях.

На Беларусі трапляюцца 1 від: Heliozela sericiella — у дубровах і іншых лісцевых лясах.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Піскуноў У. Молі-блішчанкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 3. — Мінск: БелЭн ім. П. Броўкі, 1984. — С. 399.