Монас Ісакавіч Манасзон
Монас Ісакавіч Манасзон (13 (26) снежня 1907, Магілёў — 30 лістапада 1980, Мінск) — беларускі жывапісец.
Монас Ісакавіч Манасзон | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 (26) снежня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 1980 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Уплыў | Валянцін Віктаравіч Волкаў, Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў і Міхаіл Георгіевіч Эндэ |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1925—1929) у В. Волкава, У. Хрусталёва, М. Эндэ. Затым жыў у Койданаве (цяпер Дзяржынск).
Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках[1].
Творчасць
правіцьУдзельнічаў у выставах з 1927 года. Працаваў у гістарычным жанры («Уступленне Чырвонай арміі ў Мінск 11 ліпеня 1920 г.», «Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля ў 1916 годзе у Мінску» і інш.), пейзажы (серыя гуашаў «Старое Койданава», 1930) і бытавым жанры. Тэме Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны карціны: «Клятва танкістаў», «Вяртанне», трыпціх «Не забудзем, не даруем!».
Прызнанне
правіць- Член Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1940)
- Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.
Зноскі
- ↑ Чыжоўскiя могiлкi. Нечаканыя сустрэчы . Наша Ніва. Праверана 15 верасня 2023.(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Манасзон Монас // Беларускі саюз мастакоў. Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1998;
- Манасзон Монас Ісакавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VI. — Мн., 1972. — С. 603—604;
- Манасзон Монас Ісакавіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Т. 10. — Мн., 2000. — С. 60;
- Монас Ісакавіч Манасзон. — Мн. 1978;
- Моносзон Монос Исаакович / Валаханович А. И., Кулагин А. Н. // Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Мн., 1986. — С. 101.