Монмут
Мо́нмут (англ.: Monmouth, ˈmɒnməθ, вал.: Trefynwy) — гістарычная сталіца графства Монмутшыр на паўднёвым усходзе Уэльса (Вялікабрытанія). Размешчаны ля зліцця ракі Монау з ракой Уай непадалёк ад мяжы краіны. З Монау звязана назва паселішча, «вусце Монау». Валійская назва ракі, Mynwy, азначае «хуткабежная». Горад першапачаткова быў вядомы як Abermynwy («вусце Монау»), потым як Trefynwy («горад Монау» — «м» трансфармавалася ў «ф»), у XVII стагоддзі[1]. У СМІ Монмут вядомы як першы ў свеце «вікіпедыйны горад» («Вікіпедыя-горад»)[2].
Монмут
| ||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Брытанскі савет па археалогіі (Council for British Archaeology) абвясціў Монмут адным з гістарычна першых 10 гарадоў у Вялікабрытаніі[3]. Першым паселішчам ў гэтай мясцовасці быў рымскі форт Блестыум (Blestium); у самым цэнтры горада знойдзены рымскія манеты і кераміка. Паміж II і IV стагоддзямі тут, відаць, апрацоўвалі жалеза, сыравіна для якога паступала з Габаніума (Gobannium) і Арыконіума (Ariconium)[4][5][6].
Пасля заканчэння рымскага валадарства ў Брытаніі, гэта вобласць стала паўднёвай ускраінай валійскага царства Эргінг. Адзінае сведчанне таго, што насельніцтва працягвала існаваць — запіс VII стагоддзя пра царкву ў межах горада, прысвечанай Кадаку Мудраму. У 1056 годзе вобласць была спустошана Грыфідам ап Лівелінам[6].
Пасля заваявання Англіі нарманамі ў 1066 годзе, графства Херэфард было аддадзена саюзніку караля Вільгельма, Вільяму Фіц-Осберну. Ён адказваў за абарону тэрыторыі; быў пабудаваны новы замак для кантролю для пераправамі і рэсурсамі[4]. Першапачаткова гэта быў мот і бейлі, з часам замак быў перабудаваны ў камені і ўмацаваны. Вакол замка вырас горад, каля 1075 года быў заснаваны бенедыкцінскі кляштар[4].
Горад быў запісаны ў Кнігу страшнага суда і працягваў расці. З XII стагоддзя развіваўся прыгарад[4]. Горад займаўся гандлем жалеза, працавалі кузні, якія выкарыстоўваюць мясцовую руду і вугаль[7] .
У 1233 годзе, у час барацьбы прыхільнікаў караля Генрыха III і баронаў, у горадзе абылася буйная бітва. Быў пашыраны замак[4]. Каля 1300 года былі пабудаваны гарадскія сцены і быў умацаваны мост цераз Монау. Цяпер гэта пешаходны мост, адзіны абаронены мост у Вялікабрытаніі і адзін з трох падобных у Еўропе[5][8].
Кароль Эдуард II быў часова пасаджаны ў мясцовы замак пасля звяржэння сваёй жонкай Ізабелай і яе палюбоўнікам Роджэрам Мортымерам[9]. У сярэдзіне XIV стагоддзя замак і горад перайшлі ва ўладу Ланкастэраў.
З XIV стагоддзя ў горадзе сталі вырабляцца ваўняныя монмуцкія шапкі[8]. Аднак дабрабыт памежнага горада пацярпеў пасля нападаў прыхільнікаў Оўайна Гліндура, хоць сам горад і не патрапіў пад напад[6].
У 1605 годзе Якаў I дараваў Монмуту статут горада прывілеем. Горад «на ўсе будучыя часы вечныя … будзе горадам міру і спакою, прыкладам, які будзе пужаць зло і радаваць дабро»[10]. У Монмуце з'явіўся тыповы вулічны рынак, шырокі ў сярэдзіне (для продажу) і вузкі на кожным канцы, для прадухілення ўцёкаў скаціны[6].
Да канца XVIII стагоддзя горад стаў папулярным цэнтрам для наведвальнікаў «Уай Тура», лодкавай экскурсіі па маляўнічай даліне Уай[6]. Сярод іншых гэты раён наведвалі Уільям Уордсварт, Сэмюэл Тэйлар Кольрыдж, Роберт Саўці, Уільям Цёрнер[8][11]
Монмут і ВікіпедыяПравіць
У Монмуце на розных збудаваннях размешчаны таблічкі з QR-кодамі праекта QRpedia. Праект атрымаў назву Monmouthpedia. У СМІ Монмут стаў вядомы як першы ў свеце вікіпедыйны горад[2][12].
Гарады-пабрацімыПравіць
Вядомыя выхадцы і жыхарыПравіць
- Генрых V — кароль Англіі.
- Філіп Эванс — мучанік, святар Рымска-каталіцкай царквы.
- Томас Крофтс — англіканскі святар, бібліяфіл.
- Томас Цюдар — мастак.
- Джон Этэрынгтан Уэлш Ролс — шэрыф, калекцыянер, адзін са стваральнікаў і прэзідэнт Сельскагаспадарчага кірмаша Монмутшыра.
- Сол Дэвід — акадэмік, ваенны гісторык і тэлевядучы.
Зноскі
- ↑ Hywel Wyn Owen, The Place-Names of Wales, 2000, University of Wales Press, ISBN 0-7083-1458-9, p.63
- ↑ 2,0 2,1 Ва Ўэльсе з'явіўся першы ў свеце «Вікіпедыя-горад» Газета.Ru, 18 мая 2012
- ↑ Keith Kissack, Monmouth and its Buildings, Logaston Press, 2003, ISBN 1-904396-01-1
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Glamorgan-Gwent Archaeological Trust Historic Landscape Characterisation: Lower Wye Valley. Accessed 11 January 2012
- ↑ 5,0 5,1 John Newman, The Buildings of Wales: Gwent/Monmouthshire, 2000, ISBN 0-14-071053-1, pp.393-412
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 A Brief History of the Town of Monmouth. Accessed 11 January 2012
- ↑ Kissack, Keith (1974). Mediaeval Monmouth. The Monmouth Historical and Educational Trust. p. 24.
- ↑ 8,0 8,1 8,2 Monmouth Town Council: History of the town. Accessed 11 January 2012
- ↑ Mary Saaler, Edward II: 1307—1327. Rubicon Press, Norwich, 1997, p. 134
- ↑ Monmouth Town Council. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2006. Праверана 1 лютага 2006.
- ↑ Elisabeth Whittle, «All These Inchanting Scenes: Piercefield in the Wye Valley», Garden History, Vol. 24, No. 1 (Summer 1996), pp. 148—161.
- ↑ Монмут — першы Wikipedia-горад! premiumseo.org, 22 мая 2012
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Монмут