Мора Дзюрві́ля — ускраіннае мора ціхаакіянскага сектара Паўднёвага акіяна, паміж 136° і 148° усходняй даўгаты.

Мора Дзюрвіля
Размяшчэнне Антарктыда
Найбольшая глыбіня 3610 м
physical
Мора Дзюрвіля
Мора Дзюрвіля
Катэгорыя на Вікісховішчы

Абмывае Зямлю Адэлі (Усходняя Антарктыда). Паўднёвая частка мора знаходзіцца ў межах мацерыковай водмелі з глыбінёй менш за 500 м, паўночная — з глыбінёй да 3610 м. Вялікую частку года пакрыта неабсяжнымі льдамі. Шмат айсбергаў. Салёнасць 33,7—33,8 . Адкрыта ў 1914 годзе аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй (1911—1914) пад кіраўніцтвам Д. Моўсана. Названа ў гонар Ж. Дзюмон-Дзюрвіля.

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 161. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Дюрвиля море // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)

Спасылкі правіць