Мора Краёвае (лац.: Mare Marginis) — месяцавае мора на краі бачнага дыска Месяца.

Мора Краёвае

Мора Краёвае

Мора Краёвае з'яўляецца цэнтрам так званага Краявога Басейна, пароды якога належаць да данектарскага перыяда[1].

Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 13°18′ пн. ш. 86°06′ у. д. / 13,3° пн. ш. 86,1° у. д. / 13.3; 86.1G[2], дыяметр складае 420 км[2].

Кратэры правіць

Непасрэдна ў Мора Краёвым ляжыць кратэр Тэйлер (лац.: Crater Theiler). Да поўдня размешчаны буйныя кратэры: Непер (лац.: Crater Neper) і Янскі (лац.: Crater Jansky), на паўночным захадзе — кратэры Годард (лац.: Crater Goddard) і Ібн Юніс(лац.: Crater Ibn Yunus)[3]

На захадзе ад Мора Краёвага размешчана група цёмных абласцей, якія носяць неафіцыйную назву Возера Кацінай Усмешкі (лац.: Lacus Risus Felis).

Этымалогія правіць

Мора Краёвае ўпершыню з'явілася ў каталогу Ю. Франца (en:Julius Heinrich Franz) «Die Randlandschaften des Mondes», выдадзеным у 1913 годзе. Пад № 25a яно было ўключана ў першую афіцыйную наменклатуру аб'ектаў на паверхні Месяца Міжнароднага астранамічнага саюза, выдадзены М. Благг і К. Мюлерам у 1935[4].

Зноскі

  1. Impact Basin Database Архівавана 7 жніўня 2014.
  2. а б Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012. Праверана 18 жніўня 2010.
  3. Карта месяцавай паверхні (англ.). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012. Праверана 18 жніўня 2010.
  4. Mary A. Blagg, K. Müller NAMED LUNAR FORMATIONS, стр.2 Архівавана 3 верасня 2014.

Спасылкі правіць