Мора Садружнасці
Мо́ра Садру́жнасці[1] (руск.: море Содружества) — мора ў Індыйскім сектары Паўднёвага акіяна.
Мора Садружнасці | |
---|---|
![]() Антарктычная станцыя Дэйвіс | |
Плошча | 258 000 км² |
Плошча 258 тыс. км² У паўднёвай частцы глыбіня меней 500 м, у паўночнай звыш 3000 м. Пакрыта дрэйфуючымі льдамі, шмат айсбергаў, у тым ліку вельмі буйных. На беразе мора аўстралійскія навуковыя станцыі Моўсан і Дэйвіс. Ледзяныя берагі на значных участках вельмі рухомыя, у выніку адколу гіганцкага айсберга ад шэльфавага ледавіка Эймеры ў 1964 бераг у заліве Прудо на працягу больш за 160 км адступіў на 60—70 км.
Названа ў 1962 годзе ўдзельнікамі савецкіх антарктычных экспедыцый у азнаменаванне сумесных даследчых прац экспедыцый розных дзяржаў у Антарктыцы.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Садружнасці мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 79. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
СпасылкіПравіць
- Карта Антарктыды з прылеглымі морамі Архівавана 15 снежня 2012.