Морта Заўнюце

(Пасля перасылкі з Морта Заўнютэ)

Морта Заўнюце (22 сакавіка 1875 г. у Ракайчай, непадалёк ад Пакальне ва Усходняй Прусіі — 10 студзеня 1945 г. (?) у Германіі) — дзеяч літоўскай культуры ва Усходняй Прусіі, паэтэса.

Морта Заўнюце
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 сакавіка 1875(1875-03-22)
Месца нараджэння
Дата смерці мерк. 10 студзеня 1945(1945-01-10) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Dovas Zaunius[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца

Біяграфія правіць

Вучылася ў Tыльзіце. Пазней працавала ў газетах «Varpas» і Ūkininkas. Яна падтрымлівала кантакты з распаўсюджвальнікамі газет у Літве, Заходняй Еўропе і ЗША. Да сусветнай выставы ў Парыжы (1900) надрукавала тры каталогі літоўскіх газет і кніг, якія з'явіліся паміж 1864 і 1900 гадамі; яна сабрала іх вялікую калекцыю ў бацькавай гаспадарцы ў Ракайчай.

У 1902 г. адкрыла ў Тыльзіце літоўскую кнігарню, у якой забяспечваліся літоўскія кніганошы, якія перакідвалі забароненую літоўскую літаратуру ў Расійскую імперыю. Падтрымлівала дзейнасць Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, арганізавала транспартаванне сацыял-дэмакратычных і камуністычных выданняў.

У 1930 г., калі, у адпаведнасці з нацысцкай ідэалогіяй, узмацніўся ўціск нацыянальных меншасцяў у нямецкай Усходняй Прусіі, яна разам з сястрой пераехала ў Клайпеду.

У канцы вайны пакінула горад у сувязі з набліжэннем савецкіх войскаў. Дакладная дата і абставіны смерці застаюцца невядомымі.

Бібліяграфія правіць

  • Zauniūtė, Morta, Žilius, Jonas. Priedas prie Statistikos lietuviškų knygų, atspaustų Prusuose nuo 1864 m. iki pabaigai 1899 m., knygos neužrašytos Statistikoj Zanavykučio ir knygos bei laikraščiai, išleisti nuo 1896 m. iki 1900 m. Surinko Marta Zauniute; sutaisė ir parengė į spaudą Jr. Jonas [J. Žilius]. — Plymouth (Pa): [Pasaulinės parodos Paryžiuje Lietuvių fondo lėšos], 1900 m.