Морыц Аранскі
Морыц Аранскі (нідэрл.: Maurits van Oranje, ням.: Moritz von Oranien; (13 або 14 лістапада 1567, Дыленбург — 23 красавіка 1625, Гаага) — прынц Аранскі, граф Насау, сын Вільгельма I, паклаўшага пачатак незалежнасці Нідэрландаў. Штатгальтар Галандыі, Зеландыі, Гелдэрланда, Гронінгена і Оверэйсела.
Морыц Аранскі Maurits van Oranje | ||||
![]() | ||||
Марыс Аранскі. Праца Міхіль ван Мірэвельта (каля 1613-1620). | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
1585 — 1625 | ||||
Папярэднік | Вільгельм I Аранскі | |||
Пераемнік | Фрэдэрык-Генрых Аранскі | |||
| ||||
1590 — 1625 | ||||
Папярэднік | Адолф ван Ньювенаар | |||
Пераемнік | Фрэдэрык-Генрых Аранскі | |||
| ||||
1620 — 1625 | ||||
Папярэднік | Вільгельм Людвіг Насау-Дыленбургскі | |||
Пераемнік | Эрнст Казімір, граф Насау-Дзіц | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык, афіцэр | |||
Веравызнанне | пратэстанцтва | |||
Нараджэнне | 14 лістапада 1567 Дыленбург, Нідэрланды | |||
Смерць | 23 красавіка 1625 (57 гадоў) Гаага, Нідэрланды | |||
Пахаванне | ||||
Род | ![]() | |||
Бацька | Вільгельм I Аранскі | |||
Маці | Ганна Саксонская | |||
Жонка | Margaretha van Mechelen[d] | |||
Дзеці | афіцыйных няма | |||
Ваенная служба | ||||
Званне | Адмірал | |||
Узнагароды | ||||
ШтатгальтарПравіць
Пасля смерці бацькі ў 1585 годзе быў абраны штатгальтарам Галандыі, Зеландыі і Заходняй Фрысландыі, праславіўся як военачальнік, які з поспехам супрацьстаяў лепшым іспанскім генералам, стваральнік новай тактычнай школы.
Морыц першы падзяліў непаваротлівае і няздольнае да манеўраў войска, на больш дробныя і лёгкія часткі. Рыштунак конніцы ён значна палегчыў, звярнуўшы галоўную ўвагу на развіццё рухомасці. Пяхоту і конніцу ён надзяліў статутамі і наогул зрабіў нідэрландскае войска паказальным для ўсіх войскаў Еўропы. Яшчэ больш паўплываў Морыц на развіццё замкавай вайны, звяртаючы асаблівую ўвагу на развіццё актыўнага элемента ў абароне крэпасцяў.
Морыц і ОлдэнбарневелтПравіць
Дзяржаўным дарадцам Морыца з’яўляўся Ёхан ван Олдэнбарневелт. Часам паміж імі ўзнікалі частыя канфлікты. У 1609 годзе не зважаючы на пратэст Морыца Олдэнбарневелт падпісаў з Іспаніяй Дванаццацігадовае перамір'е, якое трывалася да 1621 года. Напружанне паміж дзяржаўцамі павялічвалася. 13 мая 1619 года Олдэнбарневелт быў арыштаваны, абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пакараны смерцю. Морыцу дасталася неабмежаванная ўлада. Ціснуў на свайго брата Фрэдэрыка Генрыха, каб апошні ажаніўся для захавання дынастыі. У 1621 годзе вайна з Іспаніяй аднавілася. У 1625 годзе Морыц Аранскі памёр, не пакінуўшы пасля сабе афіцыйных нашчадкаў.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Groen v. Prinsterer, «Maurice et Barnevelt» (Утрэхт, 1875).
- Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I
Папярэднік: Вільгельм I Аранскі |
Штатгальтар Галандыі 1584-1625 |
Пераемнік: Фрэдэрык-Генрых Аранскі |