Адкрыць галоўнае меню

Мост Альма (Pont de l’Alma) — 150-метровы арачны мост праз Сену ў Парыжы, названы ў гонар перамогі французаў над рускімі ў Альмінскай бітве Крымскай вайны. Ён быў адкрыты каля плошчы Альма імператарам Напалеонам III 2 красавіка 1856 года, а да Сусветнай выставы 1900 года яго даўжыня павялічылася ўдвая за конт прыбудовы пешаходнага мастка.

Мост Альма
Pont de l'Alma Paris FRA 002.jpg
Каардынаты: 48°51′51″ пн. ш. 2°18′06″ у. д.HGЯO
Афіцыйная назва фр.: Pont de l'Alma
Перасякае Сену
Месца размяшчэння Парыж, Францыя
Канструкцыя
Тып канструкцыі арачны мост
Агульная даўжыня 153 м
Шырыня моста 42 м
Эксплуатацыя
Канструктар, архітэктар Hyacinthe Gariel[d]
Адкрыццё 1856
Мост Альма (Парыж)
Мост Альма
Мост Альма
Лагатып Вікісховішча Мост Альма на Вікісховішчы

Кожную з чатырох асноў маста некалі ўпрыгожвала статуя ваеннага — зуава, грэнадзёра, артылерыста і пехацінца. Гэтыя статуі былі зручныя для вызначэння ўзроўню Сены: калі вада пакрывала ступні ног зуава, доступ публікі да ракі перакрывала паліцыя, а калі вада даходзіла да ўзроўню бёдраў — зачынялася рачная навігацыя.

У 1970-74 гг. старадаўні мост быў заменены на сучасны з мэтай пашырэння для патрэб дарожнага руху. У цяперашні час з чатырох статуй на мосце захавалася толькі фігура зуава. Астатнія былі вывезеныя за межы Парыжа: напрыклад, «Пехацінец» стаіць у венсенскім форце Гравель.

Цікавыя фактыПравіць

  • Атрымаўшы адмову ў выстаўленні сваіх палотнаў на афіцыйным Салоне, мастак Эдуар Манэ збудаваў для іх экспанавання барак ля маста Альма.
  • Ля ўезда на мост у 1989 г. была ўстаноўлена копія полымя факела статуі Свабоды, вядомая пад назвай «Полымя свабоды». Пасля таго, як у тунэлі ля маста Альма загінула англійская прынцэса Дыяна, гэтая скульптурная кампазіцыя была пераасэнсавана як помнік у яе гонар.