Мост Аляксандра Неўскага (Санкт-Пецярбург)

Мост Аляксандра Неўскага (руск.: Мост Алекса́ндра Не́вского) — развадны мост цераз Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае цэнтральную частку горада і правы бераг Нявы. На момант адкрыцця гэта быў не толькі самы буйны мост з папярэдне напружанага жалезабетону ў горадзе, але і адзін з найбуйнейшых мастоў такога тыпу ў краіне. Да 2004 года (адкрыццё Вялікага Абухаўскага моста) з’яўляўся самым доўгім мостам Санкт-Пецярбурга. Даўжыня моста без берагавых збудаванняў 629 м, разам з пандусамі — 905,7 м, шырыня — 35 м. Мост злучае плошчу Аляксандра Неўскага (заканчэнне Неўскага праспекта) і Занеўскі праспект.

Мост Аляксандра Неўскага
Каардынаты: 59°55′33″ пн. ш. 30°23′45″ у. д.HGЯO
Перасякае Нява
Месца размяшчэння
Матэрыял жалезабетон
Агульная даўжыня
  • 905,7 м
Шырыня моста 35 м
Адкрыццё 5 лістапада 1965
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Побач з мостам размешчана Аляксандра-Неўская лаўра, гасцініца «Масква».

Вышэй па плыні знаходзіцца Фінляндскі чыгуначны мост, ніжэй — Вялікаохцінскі мост.