Мост Сен-Мішэль (фр.: Pont Saint-Michel) — мост у Парыжы цераз раку Сену. Злучае плошчу Сен-Мішэль з востравам Сітэ. Сучасны выгляд набыў у 1857, пабудаваны ў 1378.

Мост Сен-Мішэль
Каардынаты: 48°51′15″ пн. ш. 2°20′41″ у. д.HGЯO
Перасякае Сена
Месца размяшчэння
Агульная даўжыня
  • 62 м
Адкрыццё 1857
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Рашэнне пра будаўніцтва новага моста з каменя было прынятае Парламентам Францыі ў 1378. Будоўля працягвалася з 1379 да 1387. Пасля завяршэння мост атрымаў назву Пон-Нёф (фр.: Pont Neuf — Новы мост, не блытаць з сучасным мостам Пон-Нёф).

Мост хутка пакрыўся дамамі гараджан і абваліўся зімою 14071408 пад іх цяжкасцю. Ён быў адбудаваны нанова з дрэва (з-за недахопы грошай падчас Стагадовай вайны) і быў меней дужым. Таму ў 1444 парламент вырашыў накіраваць сродкі на аднаўленне моста з каменя.

У Сярэднявечча мост належаў каралю і таму не меў праблем з рамонтам. Ён зноў перабудоўваўся ў 16171623 у класічным стылі, а сучасны выгляд набыў у 1857.

Падчас падзей 17 кастрычніка 1961 мост быў адным з месцаў забойства дэманстрантаў. Ва ўшанаванне іх памяці ў 2001 была тут была ўсталяваная мемарыяльная шыльда.

Спасылкі правіць