Мост Чанакале 1915 года

Мост Чанакале 1915 года (турэцк.: 1915 Çanakkale Köprüsü), таксама вядомы як мост Дарданэлы (Çanakkale Boğaz Köprüsü) — аўтамабільны падвесны мост у правінцыі Чанакале на паўночным захадзе Турцыі. Размешчаны на поўдзень ад гарадоў Лапсекі і Гелібалу, мост перасякае праліў Дарданэлы прыкладна за 10 км на поўдзень ад Мармуровага мора.

Мост Чанакале 1915 года
Каардынаты: 40°20′22″ пн. ш. 26°38′14″ у. д.HGЯO
Перасякае Дарданэлы
Месца размяшчэння
Матэрыял сталь[4]
Колькасць пралётаў 3
Агульная даўжыня
Шырыня моста 45,06 м[4]
Вышыня канструкцыі 334 м[5]
Адкрыццё 18 сакавіка 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мост з'яўляецца часткай аўтамагістралі Кыналы-Балыкесір, якая злучае аўтамагістралі O-3 і O-7 ва Усходняй Фракіі з аўтамагістраллю O-5 у Анатоліі. З асноўным пралётам 2 023 м, мост пераўзышоў мост Акасі Кайкё ў Японіі на 32 м, стаўшы самым доўгім вісячым мостам у свеце.

Мост быў афіцыйна адкрыты прэзідэнтам Таіпам Эрдаганам 18 сакавіка 2022 года[6]. Гэта чацвёрты мост цераз Турэцкія пралівы[7].

Праектаванне правіць

Мост быў спраектаваны дацкай COWI A/S і паўднёва-карэйскай PEC-Pyunghwa Engineering (кабелі і пад'язныя масты). Arup і AAS Jacobsen удзельнічалі ў праекце ў якасці незалежнага верыфікатара праекта (IDV). Кансультантамі праекта былі Tekfen и T-ingénierie.

Агульная даўжыня моста складае 3 563 м, разам з пад'язнымі пуцеправодамі даўжыня дасягае 4 608 м, што перавышае агульную даўжыню моста Асмана Газі[en] і яго падходных віядукаў на 527 м, робячы мост самым доўгім мостам любога тыпу ў Турцыі.

Агульная вышыня двух пілонаў моста складае 318 м у вышыню (318 м — гэта вышыня пункта скрыжавання асноўнага кабеля, што важна для апорнай здольнасці вантаў, фактычная вышыня пілонаў з улікам верхняй агароджы вежы складае 334 м), што робіць яго другім па вышыні мостам у Турцыі пасля моста Султана Селіма Явуза. Мост з'яўляецца шостым па вышыні мостам у свеце, пераўзыходзячы мост Сутонг у Кітаі. Насціл моста 72,8 м у вышыню і мае агульную шырыню 45,06 м і максімальнай таўшчынёй 3,5 м. На палубе праходзяць шэсць палос руху аўтамагістралі (па тры ў кожным кірунку), а таксама дзве дарожкі з кожнага боку для абслугоўвання.

Гісторыя правіць

16 мая 2020 года было завершана будаўніцтва другога пілона на баку Галіпалі (узбярэжжа Еўропы)[8]. Да 13 лістапада 2021 года ўсе пілоны былі гатовыя[9]. Мост адкрыты для руху 18 сакавіка 2022 года з коштам праезду 200 лір (12,20 еўра)[10].

Сімвалічныя фігуры правіць

З мостам звязаны некаторыя сімвалічныя фігуры. Лік 1915 у назве — вышыня пункта скрыжавання асноўнага троса (318 м)[11], і дата закладкі падмурка (18 сакавіка) звязаны з перамогай турэцкага флоту 18 сакавіка 1915 года падчас марскіх аперацый у Галіпалійскай кампаніі. Даўжыня асноўнага пралёта моста складае 2023 метры і адсылае да стагоддзя Турэцкай Рэспублікі ў 2023 годзе.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. https://www.aa.com.tr/tr/turkiye/1915-canakkale-koprusu-insaatinda-calismalar-tam-gaz-suruyor/1880255
  2. https://www.patronlardunyasi.com/haber/Canakkale-ye-yapilacak-kopru-bu-koyleri-ihya-edecek/162409
  3. а б https://www.aa.com.tr/tr/gundem/canakkale-bogazinin-iki-yakasini-birlestirecek-projede-sona-yaklasildi/2495227
  4. а б 1915 Çanakkale Köprüsü yaklaşım viyadükleri yükseliyorHaberler.com, 2019. Праверана 20 сакавіка 2022.
  5. а б Çanakkale Boğazı'nın iki yakasını birleştirecek projede sona yaklaşıldıAnadolu Agency, 2022. Праверана 20 сакавіка 2022.
  6. Turkey opens record-breaking bridge between Europe and Asia (англ.). CNN. Архівавана з першакрыніцы 20 March 2022. Праверана 19 сакавіка 2022.
  7. Turkey inaugurates 1st bridge over Dardanelles Strait-Xinhua. www.xinhuanet.com. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2022. Праверана 20 сакавіка 2022.
  8. Last steel block placed in Çanakkale 1915 Bridge (тур.). hurriyetdailynews.com (16 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 2020-0-13.
  9. Turkey opens record-breaking bridge between Europe and Asia (англ.). CNN. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2022. Праверана 20 сакавіка 2022.
  10. Turkey builds massive bridge linking Europe and Asia (англ.). AP NEWS (18 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2022. Праверана 20 сакавіка 2022.
  11. 1915 Çanakkale Köprüsü'nün 318 metrelik çelik kuleleri tamamlandı (тур.). A Haber. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2021. Праверана 24 мая 2021.

Спасылкі правіць

  • "Canakkale 1915 Bridge". Road Traffic Technology [англійская]. Архівавана з арыгінала 2018-01-06. Праверана 2018-01-06.
  • "Cowi Canakkale" [англійская]. Архівавана з арыгінала 2022-03-20. Праверана 2018-05-15.