Мост цераз Дубравенку (Магілёў, вуліца Чалюскінцаў)

Мост цераз Дубраве́нку — аўтадарожны мост у Магілёве цераз раку Дубравенку недалёка ад яе вусця. Злучае цэнтр горада (левы бераг) і Задубравенскі пасад (правы). Па мосце праходзіць вуліца Чалюскінцаў. Узведзены ў 1962 годзе з жалезабетону і мае 4 пралётаў, яго даўжыня складае 45 метраў, шырыня — 20 метраў.

Мост цераз Дубравенку
Каардынаты: 53°53′35″ пн. ш. 30°19′28″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае р. Дубравенка
Месца размяшчэння г. Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларусь
Канструкцыя
Матэрыял жалезабетон
Колькасць пралётаў 4
Агульная даўжыня 45 м
Шырыня моста 20 м
Эксплуатацыя
Канструктар, архітэктар Святлана Аркадзеўна Шапавалава[d]
Адкрыццё 1962
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2017 годзе да 750-годдзя горада праведзены капітальны рамонт моста (арх. С. А. Шапавалава). Пры ўездах на мост пастаўлены тумбы класіцыстычнай формы з убудаванымі свяцільнямі, таксама ўстаноўлена новая металічная агароджа з выявамі львіных галоў на шчытках.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Мосты // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі

правіць