Мотарыкша

матарызаваны варыянт рыкшы

Мотарыкша (аўтарыкша, тук-тук, мотатаксі) — крыты трохколавы матацыкл ці скутэр, прызначаны для перавозкі пасажыраў ці груза.

Мотарыкша з’яўляецца распаўсюджаным відам грамадскага транспарту ў гарадах Індыі

Агульныя звесткі

правіць

Выкарыстанне мотарыкшаў шырока распаўсюджана ў краінах з цёплым кліматам, асабліва ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Мотарыкша з’яўляецца матарызаванай версіяй звычайнай рыкшы і вылучаецца эфектыўнасцю і таннасцю транспарціроўкі. У Індыі мотарыкша — адно з найбольш папулярных транспартных сродкаў, тут яе часта называюць тук-тукам або аўтарыкшай. Звычайна мотарыкша індыйскай вытворчасці спажывае каля 1 літра бензіну на 35 кіламетраў шляху (каля 3 літраў на 100 кіламетраў). Сярод найбуйнейшых вытворцаў мотарыкшаў у Індыі можна назваць кампаніі Bajaj Auto, Kerala Auto, Piaggio і Force Motors, Mahindra & Mahindra і TVS Motors.

Гэты від транспарту з’яўляецца адным з самых небяспечных сродкаў перамяшчэння па горадзе, у сувязі з падвышанай аварыйнасцю і адсутнасцю сістэм бяспекі. Нягледзячы на гэта, ён папулярны сярод турыстаў, бо вельмі зручны для кароткіх паездак па гарадах, дзе дрэнна развіты грамадскі транспарт.

Галерэя

правіць

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць