Мошкі (Simuliidae) — сямейства насякомых атраду двухкрылых.

Мошкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Simuliidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  126640
NCBI  7190
EOL  9010
FW  138362

Апісанне правіць

Даўжыня цела да 7 мм. Ногі кароткія, дужыя. Афарбоўка найчасцей чорная, крылы шырокія, празрыстыя. Ротавыя органы колючага тыпу. Хабаток кароткі. Вусікі 11-членікавыя, кароткія, тоўстыя. Самцы кормяцца нектарам кветак, самкі — крывасмокі. Яйцы адкладваюць у вадзе на камяні, лісце і іншыя прадметы. Лічынкі і кукалкі развіваюцца ў праточнай вадзе (патрабавальныя да ўзроўню кіслароду), маюць павуцінавыя залозы, сакрэт якіх спрыяе прымацаванню лічынак да субстрату і з’яўляецца матэрыялам для коканаў, у якіх яны акукліваюцца. Даюць да 4 пакаленняў за год.

Арэал правіць

Больш за 1200 відаў. Пашыраны ўсюды. З камарамі, макрацамі і іншымі насякомымі-крывасмокамі атраду двухкрылых утвараюць гнюс. На Беларусі 16 відаў. Часцей трапляюцца мошка аздобленая (Odagmia ornata), мошка насатая (Simulium rostratum), мошка паўзучая (Simulium repens), мошка рачная (Simulium galeratum), мошка тундравая (Schoenbaueria pusilla).

Значэнне правіць

Актыўныя ў гарачыя сонечныя дні. Укусы выклікаюць мясцовыя (папулы, пухліны) і агульныя (ацёкі, гіперэмія, павышэнне тэмпературы) рэакцыі. Мошкі пераносяць узбуджальнікаў анхацэркозу буйной рагатай жывёлы, тулярэміі, лейкацытозу і гемаспарыдыёзу і інш.

Літаратура правіць