Адкрыць галоўнае меню

Моўная сістэматыка — дапаможная дысцыпліна, якая дапамагае упарадкаваць аб'екты вывучэння лінгвістыкімовы, дыялекты і групы моў.

У аснове сістэматыкі моў ляжыць генетычная класіфікацыя моў: эвалюцыйна-генетычная групоўка з'яўляецца натуральнай, а не штучнай, яна досыць аб'ектыўная і ўстойлівая. Мэтай моўнай сістэматыкі з'яўляецца стварэнне адзінай стройнай сістэмы моў свету на аснове вылучэння сістэмы лінгвістычных таксонаў і адпаведных назваў, выбудаваных па пэўных правілах (лінгвістычная наменклатура). Тэрміны «сістэматыка» і «таксаномія» часта выкарыстоўваюць як сінонімы.

Асноўнымі верхнімі ўзроўнямі (таксонамі) сістэматыкі з'яўляюцца: сям'я, галіна, група. Пры неабходнасці колькасць таксонаў можа павялічвацца за кошт дадання прыставак над- і пад-, напрыклад: падсям'я, надгрупа. Таксама можа выкарыстоўвацца тэрмін зона, часта для пазначэння не генетычных, а хутчэй ареальных або парафілетычных груповак.

Ніжнімі ўзроўнямі сістэматыкі з'яўляюцца мовы, дыялекты і гаворкі.

ЛітаратураПравіць

Прыклады даведнікаў, пабудаваных на аснове сістэматыкі ці аналагічна: