Мпумаланга (правінцыя)

Мпумала́нга (зулу: Mpumalanga) — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Да 24 жніўня 1995 года звалася Усходні Трансвааль. Да 1994 году ўваходзіла ў склад правінцыі Трансвааль. Назва правінцыі ў перакладзе з мовы зулу азначае «месца, дзе ўзыходзіць сонца». Мпумаланга знаходзіцца на ўсходзе ПАР, мяжуе з правінцыямі Гаўтэнг, Лімпопа, Квазулу-Натал і Фры-Стэйт, а таксама са Свазілендам і Мазамбікам.

Мпумаланга
англ.: Mpumalanga
сваці iMpumalanga
зулу: iMpumalanga
Сцяг[d]
Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 27 красавіка 1994
Кіраўнік Рэфілвэ Мтсвені[d][1][2]
Афіцыйныя мовы

Сваці (30,8%)
Зулу (26,4%)
Ндебеле (12,1%)

Паўночны сота (10,8%)
Насельніцтва
  • 5 143 324 чал. (2 лютага 2022)[4]
Плошча
  • 76 495 км²
Вышыня
над узроўнем мора
1 631 м
Мпумаланга на карце
Часавы пояс UTC+2
Код ISO 3166-2 ZA-MP
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сталіца правінцыі — горад Мбомбела. Іншыя гарады: Эмалахлені. Правінцыя падзеленая на тры акруговых муніцыпалітэта — Гэрт-Сыбандэ, Нкангала і Эхланзені — якія, у сваю чаргу, падпадзяляюцца на 17 мясцовых муніцыпалітэтаў.

На тэрыторыі правінцыі Мпумаланга знаходзіцца нацыянальны парк Кругер.

Зноскі

Спасылкі правіць