Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж
Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж (МДБК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Мсціславе Магілёўскай вобласці. Базавым прадпрыемствам з’яўляецца «Магілёўаблсельбуд». За 1966—2016 гг. падрыхтавана больш за 15 тысяч чалавек[1]. Галоўны корпус размешчы па адрасе вул. Савецкая, 10.
Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж (МДБК) | |
---|---|
![]() Будынак каледжа | |
Дата заснавання | 1966 |
Тып | прафесійна-тэхнічны каледж[d] |
Размяшчэнне |
![]() |
Адрас | Магілёўская вобласць, г. Мсціслаў, вул. Савецкая, 10 |
www.mgsptk.mogilev.by | |
Гісторыя
правіцьБудынак адміністрацыйнага корпуса быў пабудаваны ў 1830 годзе для дзяржаўных устаноў. Пасля спусташальных пажараў 1858 і 1863 гг., у 1880 годзе абгарэлы будынак па хадайніцтве губернскага начальства «саступлены» гораду для прыстасавання пад гарадское вучылішча. У 1912 годзе гарадское вучылішча было ператворана ў вышэйшае пачатковае. У 1918 годзе на базе вучылішча адкрываецца 1-я Савецкая яўрэйская школа (7 гадоў навучання), якая ў 1933 годзе перайменавана ў агульнаадукацыйную школу № 5, а ў 1946 годзе ў 3-ю сярэднюю школу[1].
У кастрычніку 1966 года адкрыта ГПТВ-92, якое рыхтавала кваліфікаваных будаўнікоў. Першым дырэктарам прызначаны Леў Якаўлевіч Гайбергер. Прыём ажыццяўляўся на базе 8 класаў на спецыяльнасці: муляр, тынкоўшчык-маляр-плітачнік, цясляр. Першы выпуск склаў 130 чалавек[1].
З 1974 года ў вучылішчы пачынаюць рыхтаваць кадры з сярэдняй адукацыяй. У 1980 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. З 2000 года навучэнцы могуць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю[1].
30 красавіка 1998 года Мсціслаўскае ПТВ-92 будаўнікоў ператворана ў Мсціслаўскае вышэйшае прафесійнае вучылішча будаўнічага профіля. 1 верасня 2002 года ў Мсціслаўскі будаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж, перайменаваны 13 лютага 2004 года ў Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж (МДБПТК)[1].
У 2016 годзе ператвораны ў Мсціслаўскі дзяржаўны будаўнічы каледж[2].
Інфраструктура
правіцьКаледж размяшчаецца ў 5 навучальных карпусах, у якіх маецца 30 навучальных кабінетаў, 9 лабараторый, 16 майстэрняў. Акрамя таго, маецца інтэрнат на 400 месцаў, 2 актавыя залы, спартыўны комплекс, аўтадром, сталовая, 3 буфеты, музей і інш[2].
Спецыяльнасці
правіцьАддзяленне тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў
правіцьПрафесійна-тэхнічная адукацыя:
- «Тэхнічная эксплуатацыя пад’ёмна-транспартных сродкаў» (кваліфікацыя «Машыніст крана аўтамабільнага»)
- «Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ» (кваліфікацыя «Стропальшчык»)
- «Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў» (кваліфікацыі «Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі „С“»)
Сярэдняя спецыяльная адукацыя:
- «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» (кваліфікацыя «Тэхнік-механік»)
Аддзяленне прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва
правіцьПрафесійна-тэхнічная адукацыя:
- «Апрацоўчыя будаўнічыя работы» (кваліфікацыя «Тынкоўшчык»)
- «Вытворчасць будаўніча-мантажных і рамонтных работ» (кваліфікацыя «Муляр»)
- «Эксплуатацыя электронна-вылічальных машын» (кваліфікацыя «Аператар электронна-вылічальных машын»)
- «Рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы» (кваліфікацыя «Рэстаўратар дэкаратыўна-мастацкіх афарбовак»)
Сярэдняя спецыяльная адукацыя:
- «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (кваліфікацыя «Тэхнік-будаўнік»)
Зноскі
- ↑ а б в г д История Колледжа Архівавана 18 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Афіцыйны сайт Архівавана 27 кастрычніка 2017.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 27 кастрычніка 2017.